Вэнтспілскі край

Вэнтспілскі край (лат.: Ventspils novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Латвіі ў вобласці Курзэмэ. Край складаецца з дванаццаці воласцяў і горада Пілтэнэ. Адміністрацыя самакіравання знаходзіцца ў горадзе рэспубліканскага падпарадкавання — Вэнтспілс, якія не ўваходзяць у склад края.

Вэнтспілскі край
лат.: Ventspils novads
Герб Вэнтспілскага края
Герб
Цэнтр: Вэнтспілс
Плошча: 2472 км²
Насельніцтва (2011): 12 139
Шчыльнасць: 4,91 чал./км²
Старшыня думы: Айварс Муцэніэкс
Тэрытарыяльныя
адзінкі:
Сайт www.ventspilsnovads.lv

Мяжуе з Дундажскім, Талсінскім, Кулдыжскім, Алсунгскім, Павіласцкім краямі і горадам Вэнтспілс.

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 13 510 чалавек[1]. Плошча края складае 2472 км²[2].

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Вэнтспілскага раёна.

Нацыянальны склад

правіць

Нацыянальны склад насельніцтва края паводле вынікаў перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[3]:

Нацыянальнасць Колькасць,
чал. (2011)
%
Латышы 11 138 91,75 %
Рускія 483 3,98 %
Беларусы 90 0,74 %
Украінцы 162 1,33 %
Палякі 49 0,40 %
Літоўцы 96 0,79 %
Іншыя 121 1,00 %
усяго 12 139 100,00 %

Тэрытарыяльны падзел

правіць

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва ў самакіраваннях на 01.01.2010 (лат.)(недаступная спасылка). Упраўленне па справах грамадзянства і міграцыі (23 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  2. Адміністрацыйны падзел Латвіі (лат.)(недаступная спасылка). Міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і самакіраванняў. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  3. Насельніцтва Латвіі паводле перапісу насельніцтвы 2011

Спасылкі

правіць