Лука Лукіч Кандратовіч

Лука Лукіч Кандрато́віч (17 кастрычніка 1866, Мінск — не раней за 1918) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-маёр, член Украінскай Народнай Рады.

Лука Лукіч Кандратовіч
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1866(1866-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя, УНР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1885-
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 1916 - 1-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Руска-Японская вайна, Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна

Біяграфія правіць

Скончыў 3-е Аляксандраўскае вайсковае вучылішча (Масква, 1887), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (Санкт-Пецярбург, 1895, на выдатна). Палкоўнікам удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў. У гады Першай сусветнай вайны — генерал-маёр, загадчык 1шай пяхотнай дывізіі.

Удзельнік Першага і Другога Украінскіх Вайсковых з’ездаў у 1917 годзе. На апошнім быў выбраны ў Украінскі генеральны вайсковы камітэт, дзе узначаліў камісію спецслужбаў.

На пачатку 1918 года выехаў у Ташкент, дзе узначаліў антысавецкую Туркестанскую вайсковую арганізацыю. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Спасылкі правіць