Лірахвосты, ці птушкі-ліры[1] (Menuridae) — сямейства птушак атрада вераб'іных. Уключае ў сябе два віды аўстралійскіх птушак, якія жывуць на зямлі. Лірахвосты лічацца нацыянальнымі аўстралійскімі птушкамі, нягледзячы на тое, што ў натуральным асяроддзі пасялення яны сустракаюцца рэдка. Лірахвосты таксама добра вядомыя з-за дзіўнай прыгажосці свайго велізарнага хваста самца — ён раскрывае хвост для дэманстрацыі або пры заляцанні.

Лірахвосты

Menura novaehollandiae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Menuridae (Latham, 1802)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  557895
NCBI  47691
FW  99165

Зноскі

  1. Напісанне Лірахвосты, Птушкі-ліры ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.279