Джон Лэтэм
Джон Лэтэм (таксама Латам англ.: John Latham; 27 чэрвеня 1740 — 4 лютага 1837) — брытанскі урач, арнітолаг, натураліст і аўтар.
Джон Лэтэм | |
---|---|
англ.: John Latham | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1740[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1837[1][2] (96 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ann Latham[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, арнітолаг, заолаг, ілюстратар, натураліст, пісьменнік, мастак-ілюстратар навуковых прац, урач |
Навуковая сфера | Арніталогія, медыцына |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Latham».
|
Жыццё і дзейнасць
правіцьЛэтэма звалі «дзядулем» аўстралійскай арніталогіі. Ён вывучаў аўстралійскіх птушак, якіх у апошнюю чвэрць 18 стагоддзя прывозілі ў Англію, і прысвойваў ім навуковую назву. Сярод іх былі эму (Dromaius novaehollandiae), вялікі белахохлы какаду (Cacatua alba), аўстралійскі клінахвосты арол (Aquila audax), вялікі ліра-птах (Menura novaehollandiae) і варона-свістун (Gymnorhina tibicen). Ён першым апісаў таксама гыяцынтавага ара (Anodorhynchus hyacinthinus). Як урач Лэтэм практыкаваў у Дартфардзе ў англійскім графстве Кент, дзе ён прэпараваў правансальскую валасянку (Sylvia undata). У 1796 годзе ён сышоў у адстаўку і абгрунтаваўся ў Хэмпшыры. Яго галоўнымі працамі былі A general synopsis of birds (1781—1801) і A general history of birds (1821—1828).
A general synopsis of birds было першай арніталагічнай працай Лэтэма, якая змяшчала 106 ілюстрацый аўтара. У кнізе было апісана шмат новых відаў, якіх ён выявіў у розных музеях і калекцыях. Таксама як і Леклерк дэ Бюфон (1707—1788) ён не надаваў значэнне наменклатуры гэтых відаў. Пазней, тым не менш, Лэтэм заўважыў, што толькі бінамінальная наменклатура, якую выкарыстоўваў Карл Ліней (1707—1778), прынесла б яму неабходную павагу і прызнанне. У 1790 годзе ён апублікаваў Index ornithologicus, дзе ён прысвоіў бінамінальную назву кожнаму апісанаму ім віду птушак. Але, да яго шкадавання, Іаган Фрыдрых Гмелін (1748—1804) быў хутчэйшым за яго і прысвоіў у сваёй уласнай версіі Linnes Systema Naturæ гэтым відам навуковыя назвы.
Лэтэм быў абраны ў 1775 годзе ў Лонданскае каралеўскае таварыства, а таксама выступіў сузаснавальнікам Лонданскага Лінееўскага таварыства. У 1812 годзе ён быў абраны замежным членам Шведскай каралеўскай шведскай акадэміі навук.
Працы
правіць- A general synopsis of birds, with a suppl. White, Leigh & Sothebys, London 1781—1802.
- Index ornithologicus sive Systema ornithologiæ. London, Paris 1790—1809.
- Allgemeine Übersicht der Vögel. Weigel, Nürnberg 1793.
- Faunula Indica id est Catalogus animalium Indiae orientalis. Gebauer, Halle 1795.
- A general history of birds. Jacob & Johnson, Winchester 1821-28.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б John Latham (ornithologist) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Wright, N.: John Latham, the naturalist of Kent and father of British ornithology. in Bygone Kent. 1980, vol. 1:231-235.