Нанумеа (на мове тувалу Nanumea) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча сушы — 3,87 км². Насельніцтва — 512 чал. (2017 г.)

Нанумеа
тувалу Nanumea
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча3,87 км²
Насельніцтва512 чал.
Шчыльнасць насельніцтва132,3 чал./км²
Размяшчэнне
5°41′ пд. ш. 176°10′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Нанумеа (Тувалу)
Нанумеа
Нанумеа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Нанумеа — самы паўночны каралавы атол астравоў Тувалу. Ён мае абрысы ў выглядзе лічбы 8, паколькі рыф выразна падзяляе яго на 2 часткі, якія па назвах галоўных астравоў завуцца Нанумеа і Лакена. Кожная з іх мае сваю лагуну, ізаляваную самім рыфам ад акіяна.

На паўднёва-ўсходняй ускраіне Лакены размешчаны невялікі натуральны вадаём з прэснай вадой — вялікая рэдкасць для каралавых атолаў.

Гісторыя правіць

Нанумеа быў населены палінезійцамі ў першай палове другога тысячагоддзя н. э. Згодна з паданнямі, усе мясцовыя жыхары паходзяць ад чальцоў экіпажа лодкі выхадцаў з Самоа або Тонга, якія прыбылі на чале з правадыром Тэфалаха. Ён падманам завалодаў атолам у мясцовых абарыгенак Пай і Вау.

У 1781 г. атол быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі, хаця частыя кантакты яго насельнікаў з вонкавым светам пачаліся толькі ў XIX ст. Яны асабліва ўзмацніліся пасля прыняцця хрысціянства і ўсталявання пратэктарата Вялікабрытаніі ў 1892 г. Многія выхадцы з Нанумеа працавалі здабытчыкамі фасфатаў на востраве Банаба, гандлявалі копрай і рыбай, наймаліся маракамі на еўрапейскія і амерыканскія судны.

У 1943 г. амерыканскія ваенныя пабудавалі на атоле аэрадром і часовую ваенную базу, што стала прычынай абстрэлу Нанумеа японцамі. Рэшткі падзей II Сусветнай вайны (сляды японскіх бомбаў на сцяне мясцовага касцёла, зарослы хмызнякамі аэрадром, іржавыя дэталі самалётаў і вайсковага судна і г. д.) сустракаюцца і ў нашы дні.

У 1978 г. Нанумеа ўвайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.

Насельніцтва правіць

Насельнікі атола Нанумеа размаўляюць на асаблівым дыялекце мовы народа тувалу, шчыльна звязаным з мовамі такелау і самоанцаў.

Сярод жыхароў атола шырока распаўсюджаная інфекцыйная трапічная хвароба фрамбезія.

Спасылкі правіць