Начніца вусатая (Myotis mystacinus) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй.

Начніца вусатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myotis mystacinus

Арэал

выява


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632036
NCBI  109479
EOL  327604

Апісанне правіць

Даўжыня цела 37—47, перадплечча 33—38, хваста 37—45 мм. Поўсць доўгая, густая, на спіне ад палева-рыжай да карычнева-бурай а шаўкавістым бляскам, на брушку шэра-белая. Вушы доўгія, вострыя.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўразіі. На Беларусі трапляецца ва ўсіх абласцях. У летніх сховішчах (дуплы драў, за аканіцамі і за налічнікамі вокнаў, пад ашалёўкай драўляных будынкаў, карой дрэў і інш.) з сакавіка — пачатку красавіка.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца вяснянкамі, дробнымі жукамі, двухкрылымі, лускакрылымі і іншымі насякомымі ўсю ноч па палянах і ўзлесках, уздоўж лясных дарог і прасек, у садах і парках, над вадаёмамі і ў кронах дрэў.

Палёт хуткі а рэзкімі паваротамі. Жыве групамі (3—9 асобін) або калоніямі (некалькі дзясяткаў асобін), часта разам з нетапыром-карлікам. Самцы і нецяжарныя самкі трымаюцца паасобку. Нараджае адно дзіцяня ў 2-й пал. чэрвеня. Найбліжэйшыя да Беларусі месцы зімоўкі — Латвія, Эстонія.

Літаратура правіць