Паала Антоніа Даменіка Фантана (італ.: Paolo Antonio Domenico Fontana, польск.: Paweł Antoni Fontana; 1696, Кастэла, Італія — 17 сакавіка 1765, г. Ізяслаў) — італьянскі архітэктар, які працаваў у Рэчы Паспалітай. Прадстаўнік позняга барока, блізкага да віленскага. Паручнік артылерыі Вялікага Княства Літоўскага.

Антоніа Даменіка Фантана
Paolo Antonio Domenico Fontana
Джузэпэ Фульчы. Паала Фантана. 1743.
Джузэпэ Фульчы. Паала Фантана. 1743.
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1696(1696-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1765[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства Рэч Паспалітая
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Варшава, Вінніца, Ізяслаў, Хелм
Архітэктурны стыль барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з небагатай сям’і Джакама Даменіка Фантана і Марты Белоці, з селішча Кастэла ў даліне Валь-дзі-Соле (італ. Val di Sole), правінцыі Трэнта. З гэтых месцаў паходзіла вялікая частка італьянскіх дойлідаў позняга барока.

Невядома, дзе Фантана атрымаў адукацыю. 2 сакавіка 1723 ён з’ехаў з Італіі ў пошуках лепшага жыцця ў Рэч Паспалітую. Да красавіка 1726 г. жыў у Варшаве, і тады, пры садзейнічанні вядомага архітэктара Джузэпэ Фантана паступіў на службу да аднаго з уплывовых магнатаў, да кароннага маршалка Паўла Карла Сангушкі. Гэты перыяд жыцця архітэктара быў найбольш прадуктыўным.

Ён стварае тыповыя для сваёй творчасці і адначасова яскравыя ўзоры сакральнай архітэктуры, а менавіта, сабор Св. Ганны ў Любартуве, сабор Св. Людвіка ў Влодава, сабор і манастыр бацькоў Рэфарматараў у Раве-Рускай, Грэка-каталіцкі кафедральны сабор у Хелме.

У 1730 годзе пабраўся шлюбам з першай жонкай Марыянай Суфчынскай (польск. Marianna Suffczyńska). У перыяд 1730-40 атрымаў званне паручніка артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, праўда цалкам фармальнае.

У 1745 вярнуўся ў Італію, аднак ужо ў наступным годзе падпісаў новы кантракт на службу пры двары князя Паўла Карла Сангушкі, зараз ужо ў Ізяславе.

Пасля смерці жонкі, ажаніўся паўторна (каля 1748) з Тэрэзай Рамайроні (італ. Teresa Romaironi). Хоць Фантана адзначаў будаўнічы застой на Валыні, у тыя гады ён будуе сабор і манастыр бацькоў Лазарытаў ў Ізяславе, драўляны сабор у Белагарадку, Дамініканскі сабор у Вінніцы, Сабор бацькоў Езуітаў у Крамянцы, парафіяльны сабор у Чуднове, Сабор Святога Іаана Хрысціцеля ў Стараканстанцінаве, Сабор бацькоў Езуітаў у Жытоміры, палац князёў Сангушкі ў Ізяславе (сумесна з Якубам Фантана (італ. Jakub Fontana).

Пасля смерці князя Паўла Карла Сангушкі (1750) яго амбіцыйная ўдава Барбара Сангушкі, будавала грандыёзныя планы. Аднак, пажылы ўзрост і хваробы перашкодзілі архітэктару рэалізаваць іх у поўнай меры. Акрамя гэтага, Паала Фантана сумаваў па радзіме і заўсёды імкнуўся вярнуцца туды, пра што сведчаць яго лісты і фінансавая справаздача аб набыцці маёнтка ў Італіі.

Каля 1764 архітэктар канчаткова губляе зрок. 17 сакавіка 1765 года Паала Фантана памёр. Ён быў пахаваны ў Ізяславе, але яго магіла не захавалася. Пасля яго смерці, сям’я архітэктара пераехала ў Львоў.

Паала Фантана меў васьмярых дзяцей, чацвёра з якіх памерлі ў дзяцінстве.

Зноскі

  1. Paolo Fontana // NUKAT — 2002.
  2. Paolo Fontana // MAK

Літаратура правіць

  • Joanna Winiewicz. Biografija i działalność Pawła Fontany w świetle dworu Sanguszków // BHS. T. 49. 1987. № 3-4. польск.:
  • Jόzef Skrabski. Paolo Fontana. Nadworny architekt Sanguszkόw. Tarnόw, 2007. ISBN 978-83-85988-77-9 польск.:

Спасылкі правіць