Полацкі музей баявой славы
Музей баявой славы - музей у Полацку. Прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы, якія распавядаюць аб палачанах — Героях Савецкага Саюза.
Музей баявой славы | |
---|---|
Заснаваны | 1971 |
Месцазнаходжанне | вул. Тусналобавай-Марчанка, 1, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь |
Дырэктар | Сяргей Ілліч Палякаў |
Адкрыты | з 10.00 да 18.00 кожны дзень, акрамя панядзелку |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Музей быў створаны ў 1971 годзе па ініцыятыве супрацоўнікаў Полацкага краязнаўчага музея В. І. Траццякова і В. А. Купрыянава. У 1985 годзе была праведзена рээкспазіцыя, і 7 мая 1985 г. музей быў зноў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 года Музей баявой славы ператвораны ў філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.
Канцэпцыя правіць
Музей раскрывае гісторыю Полацкага ўмацаванага раёна, абарону Полацка (чэрвені 27 — 16 ліпеня 1941 года), жыццё горада ў перыяд акупацыі (ліпень 1941 — ліпень 1944 гадоў), дзейнасць падпольных арганізацый і партызанскі рух у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, удзел палачан у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, Полацкай наступальнай аперацыі 28 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
- Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.Ў. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.