Электра-піяна Родаса — электра-механічны музычны клавішны інструмент і аднайменныя брэнд і фірма па выпуску электра-піяна.

Родэс-піяна

Яго прататып быў створаны падчас Другой сусветнай вайны маладым аматарам-вынаходнікам Гаральдам Родасам (Harold Rhodes), прафесійны выпуск пачаўся ў 1950-х гадах і працягваўся да 1983 года, калі Родас на рынку не пацясніў лічбавы-сінтэзатар Yamaha. Але на пачатку 2000-х гадоў вытворчасць электра-піяна аднавілася.

Авія-піяна правіць

Гісторыя інструмента распачалася ў 1942 годзе на авіяцыйнай базе Грынсбара ў штаце Паўночная Караліна, калі малады інструктар Гаральд Бёраўз Родас (Harold Burroughs Rhodes), маючы музычную адукацыю дзеля маральнай падтрымкі параненых лётчыкаў стварае тады яшчэ акустычнае Родас Піяна Армейскага Авіяцыйнага Корпуса (Rhodes Army Air Corps Piano). Замест струн таленавіты вынаходнік выкарыстоўвае алюміневыя трубкі ад бамбардзіроўшчыка В-17.

Надтхнённы першымі поспехамі Родас кідае армейскую службу і засноўвае фірму па вытворчасці музычных інструментаў «The Rhodes Piano Corporation» і праз год пасля заканчэння вайны ў 1946 годзе прэзентуе першы электра-механічнны інструмент «Pre Piano». Створанае паводле ўзору папярэдніка, Прэ Піяна было дададкова абсталявана лямпавым узмацняльнікам, шасціцалевым дынамікам і п'еза гуказдымальнікамі і мела гук падобны да чэлесты ці дзіцячае лялечнага фартэпіяна. Інструмент атрымаў добрую адзнаку ад пачынаючых свой росквіт джазавых музыкантаў.

Паляпшаючы свой інструмент Родас замяняе алюміневыя трубкі спецыяльнымі вібратарамі, нагадваючымі асіметрычныя камертоны, да якіх прыладкоўвае электрамагнітныя гуказдымальнікі падобныя да тых, якія выкарыстоўваюцца на электрагітарах.

Фендэр-Родас правіць

У 1959 годзе Гаральд, з умоваю што застанецца вядучым інжынерам, прадае сваю кампанію вытворцу і вынаходніку электрагітар Леа Фендэру.

У хуткім часе супольнымі сіламі быў выпушчаны першы масавы прадукт Басовае Піяна Фендэра-Родаса (Fender Rhodes Piano Bass). Праз сваю спецыфічнасць дадзены інструмент не меў значнага распаўсюджванню і ўжываўся ў асноўным маладымі пачынаючымі гуртамі ў якіх не было бас-гітарыста, але сярод іх былі і вядомыя музыкі, сярод якіх гурт «The Doors».

Таксама быў створаны новы брэнд, праіснаваўшы 15 гадоў, нават пасля таго, як у 1965 годзе Карпарацыя Фендэра прадала вытворчасць электрапіяна CBS.

Родас Марк правіць

Новы вытворца ўрэшце выпусціў мадэль з 73 клавішамі якая атрымала назву Fender Rhodes Suitcase Piano і дадаткова была абсталявана акустычнай сістэмай і ўзмацняльнікам, якія знаходзіліся пад клавіятурай.

У 1970 годзе, адбылося чарговае паляпшэнне, вялізную акустычную частку было вырашана прыбраць і замест гэтага абсталяваць піяна металічнымі ножкамі, што паменшыла яго вагу і паспрыяла яго папулярызацыі сярод рок-музыкантаў. Новая мадэль атрымала назву Fender Rhodes Stage Piano Mark I і было апошнім электрапіяна выпушчаным пад брэндам «Фендэр-Родас».

Наступную мадэль прышлося чакаць доўгія дзесяць год, толькі ў 1980-м з'явілася Rhodes Stage Piano Mark II, дадаткова абсталяванае спецыяльным прыстасаваннем дзеля чапляння зверху дадатковых клавішаў.

На пачатку 1980-х масава пачалі выпускацца лічбавыя сінтэзатары і попыт на Родас піяна спаў. Не дапамагло нават з'яўленне новай мадэлі Rhodes Stage Piano Mark III абсталяванае MIDI інтэрфейсам у выніку чаго наступная мадэль Rhodes Stage Piano Mark IV засталася толькі ў чарцяжах, а Rhodes Stage Piano Mark V было выпушчана колькасцю 2000 экземпляраў. У выніку чаго фабрыка Родаса прыпыніла сваё існаванне.

У 1987м годзе вытворчасцю Родас піяна пачала займацца японская карпарацыя Роланд, але гэтыя інструменты не мелі анічога агульнага з класічным Родас піяна, былі цалкам электроннымі і толькі прыблізна імітавалі яго гук.

Сучаснасц правіць

2000-я гады дзеля інжынераў Родаса былі адначасова благімі і шчаслівымі.

17 снежня 2000 года не дажыўшы адзінаццаці дзён да свайго 90-годдзя сканаў заснавальнік брэнду і фабрыкі Гаральд Родас. Але нечакана сярод выканаўцаў электроннай музыкі і рок-музыкаў узнік попыт на аналагавыя клавішныя інструменты ў тым ліку і на Родас піяна.

Фабрыка аднавіла сваю дзейнасць і ў 2007м годзе на выставах NAMM 2007 i MusikMesse 2007 адбылася прэзентацыя новай мадэлі Rhodas Stage Piano Mark VII якая сумяшчае традыцыйны электра-механічны дызайн і апошнія навінкі клавішнай вытворчасці.

Спасылкі правіць