Рыкса Шведская (Рыкітца Вальдемарсдотэр; шведск.: Rikissa Valdemarsdotter, польск.: Ryksa szwedzka, Ryksa Waldemarówna, не пазней за 1270 — не пазней за 1293) — шведская прынцэса, дачка караля Швецыі Вальдэмара I Біргерсана і дацкай прынцэсы Сафіі. Другая жонка князя Вялікай Польшчы Пшэмысла II.

Рыкса Шведская
Нараджэнне не пазней за 1270
Смерць не пазней за 1293
Месца пахавання
Род Фолькунгі
Бацька Вальдэмар I Біргерсан[1]
Маці Сафія Дацкая[1]
Муж Пшэмысл II, кароль Польшчы[2]
Дзеці Эльжбета Рыкса[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дакладная дата яе нараджэння невядомая, але лічыцца, што яна была трэцяй дачкой і пятым дзіцем з сямі дзяцей у сям’і. Яна нарадзілася да 1273 года, таму што ў той год яна і яе сястра Катарына разглядаліся як магчымыя нявесты Атона, адзінага сына і спадчынніка Іагана, герцага Браўншвейг-Люнебурга[3]. Перамовы аб шлюбе скончыліся безвынікова.

У 1275 годзе кароль Вальдэмар быў зрынуты сваім братам Магнусам, а яго жонка Сафія развялася з ім і вярнулася ў Данію. Відаць, Маладая Рыкса і яе браты і сёстры засталіся ў Швецыі пад апекай бацькі. Яе шлюб па даверанасці з князем Вялікай Польшчы Пшэмысла II адбыўся ў шведскім горадзе Нючэпінг 11 кастрычніка 1285 года. Вяселле было двайным: яе малодшая сястра Марына выйшла замуж за нямецкага двараніна, графа Рудольфа II фон Дыпхольца[4]. Шлюб Рыксы, арганізаваны кіраўнікамі Брандэнбурга, домам Асканіеў, быў заключаны без згоды яе бацькі, былога караля Вальдэмара.

Традыцыйна шлюб Рыксы і Пшэмысла II лічыцца шчаслівым. Іх адзінае дзіця нарадзілася 1 верасня 1288 года ў Познані: дачка па імі Рыкса, якая пасля стала каралевай Чэхіі і Польшчы ў шлюбе з Вацлавам II і, пасля яго смерці, з Рудольфам I Габсбургскім[5].

Запіс аб нараджэнні дачкі з’яўляецца апошняй дакладнай інфармацыяй аб Рыксе. Вызначана, што яна памерла паміж 1 верасня 1288 года і да 13 красавіка 1293 года[6], найбольш верагодна паміж 1289 і 1292 годам[7]. Згадка Яна Длугаша пра тое, што яна сядзела побач з мужам падчас яго каранацыі 26 чэрвеня 1295 года, былі абвергнутыя[6].

Аб глыбокіх і моцных пачуццях Пшэмысла II да Рыксы сведчаць два факты: па-першае, ён назваў дачку ў яе гонар; і па-другое, ён згадаў яе ў дакуменце ад 19 красавіка 1293 года, у якім перадаў Познаньскаму біскупству вёску Кабыльнікі ў якасці платы за вечназапаленую свечку ля магілы Рыксы, а таксама выказваў пажаданне пакаіцца побач з ёй[8].

Рыкса была пахавана ў Архікафедральнай базыліцы Святых Пятра і Паўла у Познані. Пасля забойства Пшэмысла II у 1296 годзе яго пахавалі побач з жонкай.

Продкі правіць

Зноскі

  1. а б в Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. K. Jasiński: Genealogia Piastów wielkopolskich. Potomstwo Władysława Odonica, 1995, p. 55.
  4. A. Świeżawski: Przemysł — król Polski, Warsaw 2006, p. 120.
  5. Rocznik Traski, [in:] MPH, vol. II, p. 852.
  6. а б O. Balzer: Genealogia Piastów, Kraków 2005, p. 432.
  7. K. Jasiński: Genealogia Piastów wielkopolskich. Potomstwo Władysława Odonica, 1995, p. 56.
  8. KDW, t. II, nr 631.

Спасылкі правіць