Сяргей Мікалаевіч Каданчык

Сяргей Мікалаевіч Каданчык (12 верасня 1906, вёска Майсеевічы, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 15 верасня 1943) — Герой Савецкага Саюза.

Сяргей Мікалаевіч Каданчык
Дата нараджэння 12 верасня 1906(1906-09-12)
Месца нараджэння вёска Майсеевічы, Бабруйскі павет, Мінская губерня,
цяпер Магілёўскай вобласці,
Рэспубліка Беларусь
Дата смерці 15 верасня 1943(1943-09-15) (37 гадоў)
Месца смерці горад Новарасійск, СССР
Месца пахавання
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19281943
Званне Падпалкоўнік
Часць 1339-ы стралковы полк 318-я дывізія 18-я армія
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У Чырвонай Арміі з 1928 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З чэрвеня 1941 г. на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Закаўказскім, Паўднёва-Каўказскім франтах. Падпалкоўнік С. М. Каданчык вызначыўся ў верасні 1943 г. пры вызваленні Новарасійска. Загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле на плошчы Герояў у Новарасійску. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.9.1943 г. Яго імем названы вуліцы ў Асіповічах і Новарасійску, рыбалоўны траўлер; у вёсцы Майсеевічы на будынку школы, дзе ён вучыўся, мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 404. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Спасылкі правіць