Торгільс Кнутсан

Торгільс (Торкель) Кнутсан (шведск.: Torgils (Tyrgils, Torkel) Knutsson, першае згадванне ў 1283, памёр у 1306) — належаў да адной з найбольш магутных шведскіх сямей; быў маршалам у апошнія гады кіравання караля Магнуса Ладуласа і пасля яго смерці кіраваў дзяржавай ад імя малалетняга караля Біргера Магнусана. Заснавальнік Выбарга.

Торгільс Кнутсан
шведск.: Torgils Knutsson
Помнік Торгільсу Кнутсану ў Выбаргу
Помнік Торгільсу Кнутсану ў Выбаргу
Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1306[1]
Месца пахавання
Бацька Knut[d][3]
Маці N Сігтругсдотэр[d][3]
Дзеці Крысціна Торгільсдоцір[d][4] і Margareta Tyrgilsdotter of Aranäs[d][3]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходы ў Фінляндыю правіць

Торгільс Кнутсан распачаў шэраг паходаў у Фінляндыю для звароту фінаў і карэлаў у хрысціянства, дзе сутыкнуўся з супраціўленнем Ноўгарада. Заснаваў у 1293 годзе Выбаргскі замак, які стаў апорай уладарства шведаў на Карэльскім перашыйку.

У 1300 годзе распачаў новы буйны паход на ўсход. Мэтай паходу было адняць у Ноўгарада вусце Нявы. Пры ўпадзенні Охты ў Няву ў адно лета была пабудавана крэпасць Ландскрона. Спроба наўгародцаў перашкодзіць будаўніцтву скончылася няўдачай. Але калі асноўнае войска шведаў вярнулася дамоў, пакінуты на зімоўку гарнізон быў знясілены голадам і цынгой, і крэпасць была ўзята наўгародцамі 18 мая 1301 года. Крах прадпрыемства спрыяў падзенню маршала.

Унутраная палітыка правіць

У адносінах да царквы Кнутсан паступаў самастойна і пастанавіў, супраць жадання Папы Баніфацыя VIII, каб у выпадку неабходнасці зборы на ваенную справу спаганяліся і з маёмасці царквы. Калі Біргер дасягнуў паўналецця, Кнутсан некалькі гадоў працягваў заставацца рэгентам, пакуль у 1303 годзе не склаў з сябе ўладу. Абгавораны перад каралём, ён быў абезгалоўлены ў 1306 годзе. Пакаранне смерцю праз адсячэнне галавы адбылася 10 лютага 1306 года. Пахаваны ён быў у тым жа месцы, дзе і пакараны смерцю — на неасвячонай царквой зямлі. Над магілай, як сведчыць «Хроніка Эрыка», быў усталяваны крыж і збудаваны «велізарны шацёр», з алтаром унутры яго. У маі 1306 года цела Торгільса Кнутсана было перанесена ў Рыдархольмскую царкву. Менавіта гэта месца было ўказана ў завяшчанні маршала, зробленым ім незадоўга да смерці. На каменнай надмагільнай пліце Торгільса Кнутсана і яго першай жонкі — выява Біргіты.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць