Торэ Агбар, або Вежа Агбар (катал.: Torre Agbar) — сучасны 34-павярховы небаскроб на плошчы Глорыяс-Каталанес горада Барселона, Каталонія на мяжы новага тэхналагічнага квартала 22@. Назву будынак атрымаў ад уладальнікаў - холдынгавай кампаніі «Група Агбар». З 2005 года з'яўляецца галоўным офісам кампаніі па водазабеспячэнню «Агуас дэ Барселона».

Небаскроб
Вежа Агбар
катал.: Torre Agbar
Вежа Агбар у Барселоне
Вежа Агбар у Барселоне
41°24′12″ пн. ш. 2°11′22″ у. д.HGЯO
Краіна Каталонія
Горад Барселона
Архітэктурны стыль абстрактна-сімвалічны экспрэсіянізм
Будаўнік Dragados S. A.
Архітэктар Жан Нувель
Дата заснавання 2005
Будаўніцтва 19992005 гады
Асноўныя даты
16 верасня 2005 — урачыстае адкрыццё
Вышыня 144 м
Сайт torreagbar.com/home.asp
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ашалёўкі Торэ Агбар

Будынак узведзены фірмай Dragados па сумесным праекце французскага архітэктара Жана Нувеля і іспанскай фірмы b720 Arquitectos. Ён быў пабудаваны ў чэрвені 2005 года і ўрачыста адкрыты каралём Іспаніі 16 верасня 2005 года. Форма будынка навеяная ідэяй аб воднай стыхіі (са спасылкай на Агуас дэ Барселона), мудрагелістымі абрысамі скал горнага масіву Мансерат, які знаходзіцца непадалёк ад горада, і званіцамі сабора Святой Сям'і.

Будынак 38-павярховы (чатыры з іх падземныя) вышынёй 145 метраў (трэцяе месца ў горадзе). Агульная плошча памяшканняў вежы 50.693 квадратных метраў, з якіх 30.000 прызначаны для офісаў, 3210 для тэхнічных памяшканняў, 8132 для агульных паслуг (у тым ліку глядзельная зала) і 9132 для аўтастаянкі.

Будынак аздоблены рознакаляровымі металічнымі панэлямі. У іх размешчаны каля 4000 прылад ілюмінацыі, якія выкарыстоўваюць святлодыёдныя тэхналогіі. Яны ўтвараюць складаныя каляровыя спалучэнні (да 16-ці мільёнаў колераў). Звонку будынак пакрыты прамавугольнымі шклянымі панэлямі, якія могуць рухацца па сігналах датчыкаў тэмпературы на вонкавым боку вежы.

Спасылкі правіць