Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі

Фрыдрых Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Friedrich August von Oldenburg; 20 верасня 1711, палац Готарп — 6 ліпеня 1785, Ольдэнбург) — князь-біскуп любекскі з 15 снежня 1750 і адначасова граф з 14 снежня 1773, а пазней з 22 сакавіка 1777 герцаг ольдэнбургскі. З дому Гольштэйн-Готарпаў.

Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі
ням.: Friedrich August von Oldenburg
prince elector of Lübeck[d]
1750 — 1785
Папярэднік Адольф Фрэдрык
Пераемнік Peter I of Oldenburg[d]
Нараджэнне 20 верасня 1711(1711-09-20)[1]
Смерць 6 ліпеня 1785(1785-07-06)[1] (73 гады)
Месца пахавання
Род Гольштэйн-Готарпы
Бацька Хрысціян Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі[d]
Маці Альберціна Фрыдэрыка Бадэн-Дурлахская
Жонка Princess Ulrike Friederike Wilhelmine of Hesse-Kassel[d][2]
Дзеці Едвіга Элізавета Шарлота Гольштэйн-Готарпская, Peter Friedrich Wilhelm, Duke of Oldenburg[d] і Louise Caroline Oldenburg[d][3]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць кіраўнік
Званне генерал ад інфантэрыі
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Родны брат караля Швецыі Адольфа Фрэдрыка. Дзядзька Кацярыны Другой (брат яе маці Іаганы Лізаветы).

Біяграфія правіць

Фрыдрых Аўгуст быў шостым дзіцем у сям’і Крысціяна Аўгуста Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага і Альберціны Фрыдэрыкі Бадэн-Дурлахскай.

У канцы 1743 года, калі зайшла гаворка пра сватаўство пляменніцы са спадчыннікам расійскага прастола, Фрыдрых Аўгуст асабіста прывёз у Пецярбург партрэт нявесты, напісаны прускім прыдворным мастаком Антуанам Пэнам.

У 1750 годзе Фрыдрых Аўгуст атрымаў у спадчыну Любекскае княства-біскупства з цэнтрам у Эйтынскай рэзідэнцыі ад старэйшага брата, які праз год павінен быў стаць каралём Швецыі.

Пасля смерці Фрыдрыха Аўгуста ў 1785 годзе герцагствам за псіхічнахворага сына Фрыдрыха Аўгуста Петэра Фрыдрыха Вільгельма кіраваў яго пляменнік Петэр Фрыдрых Людвіг Ольдэнбургскі, сын Георга Людвіга.

Сям’я правіць

21 лістапада 1752 года ён ажаніўся з Ульрыкай Фрыдэрыкай Вільгельмінай Гесэн-Касельскай, дачкой Максіміліяна Гесэн-Касельскага.

У Фрыдрыха Аўгуста было трое дзяцей:

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Friedrich August Oldenburg, Grand Duke of Oldenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage