Філі́па Бо́енс (англ.: Philippa Boyens) — новазеландскі сцэнарыст і кінапрадзюсар, якая напісала сцэнарыйы для фільмаў Пітэра Джэксана кінасерыі «Уладар пярсцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косці» і фільма, які складаецца з трох частак, «Хобіт», дзе яна пісала сцэнарый сумесна з Пітэрам Джэксанам і Фрэн Уолш.

Філіпа Боенс
Philippa Boyens
Імя пры нараджэнні Philippa Boyens
Дата нараджэння 1962
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя
Муж Paul Gittins[d]
Дзеці Calum Gittins[d]
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, кінапрадзюсар
Кар’ера 2001 — цяпер
Узнагароды
IMDb ID 0101991
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яна, Джэксан і Уолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Лепшы адаптаваны сцэнарый» за фільм «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» на 76-ай цырымоніі ўручэння прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама супрадзюсарам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».

Біяграфія правіць

Вучоба правіць

Некаторы час Боенс была студэнткай Оклендскага ўніверсітэта, скончыўшы яго са ступенню бакалаўра англійскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад універсітэта ў 2006 годзе.

Сям’я правіць

У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынс, сыны Калум Гітынс (абодва з акцёрам Полам Гітынсам) і Ісаак Мілер. Калум гуляў Галета ў фільме «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы».

Кар’ера правіць

Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенс працавала ў тэатры ў якасці драматурга, настаўніка, прадзюсара і мантажора. Яна таксама правяла час у якасці рэжысёра ў «Новазеландскай гільдыі пісьменнікаў».

Праца над «Уладаром Пярсцёнкаў» правіць

Боенс стала фанаткай Толкіна яшчэ дзіцем. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.

Фільмаграфія правіць

Сцэнарыст правіць

Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі
2001 Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring сцэнарыст
2002 Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы The Lord of the Rings: The Two Towers
2003 Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля The Lord of the Rings: The Return of the King
2005 Кінг-Конг King Kong
2009 Мілыя косці The Lovely Bones
2012 Хобіт: Нечаканая вандроўка The Hobbit: An Unexpected Journey
2013 Хобіт: Пустка Смаўга The Hobbit: The Desolation of Smaug

Прадзюсар правіць

Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі
2005 Кінг-Конг King Kong супрадзюсар
2009 Раён № 9 District 9
Мілыя косці Lovely Bones
2012 Хобіт: Нечаканая вандроўка The Hobbit: An Unexpected Journey
2013 Хобіт: Пустка Смаўга The Hobbit: The Desolation of Smaug

Саўндтрэк правіць

Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі
2003 Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля The Lord of the Rings: The Return of the King аўтар песень The Edge of Night, The Green Dragon

Зноскі правіць

Спасылкі правіць