Хасэ Леандра Андрадэ (ісп.: José Leandro Andrade; 1 кастрычніка 1901 — 5 кастрычніка 1957) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Паўабаронца. Чэмпіён свету 1930, двухразовы Алімпійскі чэмпіён − 1924 і 1928 гадоў.
Выступаў за клубы з Мантэвідэа «Пеньяроль» (да 1920 і ў 1932—1935), «Мірамар Місьёнес» (1921), «Белья Віста» (1922, 1924, 1936), «Рэформерс» (1923), «Насьяналь» (1925—1931), аргенцінскія «Атланта», «Аргенцінас Хуніярс» (Буэнас-Айрэс — 1936), «Уондэрэрс» (1937).
Зноскі
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.