Хроніка канфлікту
Хроніка канфлікту («Хроніка канфлікту Уладзіслава караля Польшчы з крыжакамі ў год Хрыстоў 1410») — была напісана адразу ж пасля Грунвальдскай бітвы (15 ліпеня 1410). У сярэдзіне ХІХ ст. польскі гісторык А. Бялоўскі ў бібліятэцы графаў Дзялыньскіх знайшоў «Хроніку канфлікту», напісаную на лацінскай мове. У 1872 г. нямецкі даследчык Э. Штрэльке апублікаваў гэты твор. Беларускі гісторык Р. Б. Гагуа пераклаў «Хроніку канфлікту…» на беларускую і рускую мовы і аргументавана даказаў, што аўтарам твора быў Мікалай Тромба — сакратар, саветнік і сябра караля Ягайлы, удзельнік Канстанцкага сабора каталіцкай царквы (1414—1418 гг.), на якім абмяркоўваліся і ўзаемаадносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.
Хроніка канфлікту | |
---|---|
лац.: Cronica conflictus Wladislai Regis Poloniae cum Cruciferis anne Christi 1410 | |
| |
Аўтар | невядомы |
Жанр | хроніка |
Мова арыгінала | латынь |
Выдавецтва | Ernst Strehlke[d] |
Выпуск | 1866 |
Бібліяграфія правіць
- Sriptores rerum Prussicarum, Ernst Strehlke, 1866,
- Cronica conflictus Wladislai Regis Poloniae cum Cruciferis. Anno Christi 1410, wyd. Z. Celichowski, Poznań 1911,
- Kronika konfliktu Władysława króla polskiego z Krzyżakami w roku pańskim 1410, przekład Jolanta Danek, Andrzej Nadolski, wyd. Muzeum Warmii i Mazur w Olsztynie, Olsztyn 1984
Спасылкі правіць
- Хроніка канфлікту ў Сеціве Архівавана 10 лістапада 2016. (польск.)