Хільдэберт Прыёмны

кароль Аўстразіі (656—662)

Хільдэберт Прыёмны (лац.: Hildebert Adoptivus; каля 650 — раней 18 кастрычніка 662) — кароль франкаў, кіраваў у Аўстразіі ў 656 — 661 гадах.

Хільдэберт Прыёмны
лац.: Hildebert Adoptivus, фр.: Childebert l'Adopté
Солід Хільдэберта Прыёмнага
Солід Хільдэберта Прыёмнага
кароль Аўстразіі
1 лютага 656 — 661
Папярэднік Сігеберт III
Пераемнік Хільдэрык II
Нараджэнне каля 650
  • невядома
Смерць раней 18 кастрычніка 662
  • невядома
Род Піпініды
Бацька Грымаальд Старэйшы
Маці ?
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын маярдома Грымаальда Старэйшага, з дынастыі Піпінідаў (пазнейшыя Каралінгі). Пасля смерці Сігеберта III у 656 годзе яго маярдом Грымаальд прымусіў сына Сігеберта — Дагаберта II — прыняць пострыг і адправіў у адзін з манастыроў Ірландыі.

Ёсць некалькі версій смерці Хільдэберта. У «Кнізе гісторыі франкаў» гаворыцца пра тое, што ў 657 годзе Грымаальд і яго сын былі схоплены маярдомам Хлодвіга II, а затым памерлі[1]. Гэта версія не вельмі праўдападобная, тым больш, што ў 657 годзе Хлодвіг памёр.

Хутчэй за ўсё, Хільдэберт быў пакараны смерцю Хлотарам III прыкладна 662 годзе (пасля таго, як той далучыў Аўстразію да сваіх уладанняў). Грымаальд, верагодна, быў забіты крыху пазней[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць