Цэльзіян — мінерал, барыевы палявы шпат. BaAl2Si2O8. Названы ў гонар шведскага вучонага Андэрса Цэльсія. Прымешкі К, Са і Sr. Крышталізуецца цэльзіян у монакліннай сістэме; структура і формы вылучэння — як і ў іншых К-Na палявых шпатаў. Шчыльнасць 3300-3400 кг/м³; цвёрдасць па мінералагічнай шкале 6-6,5. Цэльзіян бясколерны. Рэдкі. Сустракаецца звычайна ў кантактава-метасаматычных радовішчах, узбагачаных марганцавымі пародамі. Вядомы ва Украіне, Швецыі, Японіі.

Цэльзіян

Спасылкі правіць