Эдвард Жалігоўскі

Эдвард Вітальд Жалігоўскі, псеўданімы Antoni Sowa (Антоні Сава́), Autor «Jordanu», Onegdajski (20 ліпеня 1816, фальварак Мар’ямпаль Вілейскага павета Мінскай губерні, цяпер мясцовасць паблізу Карэкаўцаў Вілейскага раёна Мінскай вобласці — 28 снежня 1864, Жэнева, Швейцарыя) — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч.

Эдвард Жалігоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 ліпеня 1816(1816-07-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1864(1864-12-28) (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў польская

Жыццяпіс правіць

У 1833—1836 гадах вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце. У 1838 годзе арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Шымана Канарскага; інтэрніраваны.

У 1842 годзе вярнуўся на Радзіму. У 1851 годзе зноў арыштаваны і сасланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург. Пасябраваў і падтрымліваў сувязі з Тарасам Шаўчэнкам, прысвяціў яму верш «Да народнага паэта».

З 1858 года жыў у Санкт-Пецярбургу. Дапамагаў Іасафату Агрызку выдаваць газету «Slowo». Апублікаваў зборнікі «Poezye», «Dziś i wczoraj», драму «Jordan».

У 1860 годзе выехаў у Еўропу. Супрацоўнічаў у польскім эмігранцкім друку. Пераклаў на польскую мову творы Аляксандра Пушкіна і Генрыха Гейнэ. Апошнія гады жыў у Жэневе.

Ушанаванне памяці правіць

У вёсцы Карэкаўцы Вілейскага раёна 20 верасня 2009 года адкрыты памятны знак сяброўству Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.[1].

Заўвагі правіць

Літаратура правіць