Іасафат Пятровіч Агрызка

(Пасля перасылкі з І. Агрызка)

Іасафат Пятровіч Агрызка (1826, Лепельскі павет Віцебскай губерніі — 30 сакавіка 1890, Іркуцк) — беларускі выдавец, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Іасафат Пятровіч Агрызка
Нараджэнне 1826
Смерць 1890
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітычны вязень, выдавец, юрыст, дзяржаўны служачы
Бітвы

Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1849). З 1850 года служыў у Кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага, якая ў сталіцы Расійскай імперыі займалася ўпарадкаваннем, а таксама распрацоўкай законаў для гэтай аўтаномнай правінцыі. У Санкт-Пецярбургу заснаваў друкарню (1859—1863), у 1859 выдаваў на польскай мове газету «Słowo» (забаронена ўладамі) і альманах «Pismo zbiorowe» (т. 1-2), выдаў першы збор твораў М. Дабралюбава (т. 1-4, 1862), перавыдаў старажытныя законы ВКЛ і Польшчы «Volumina Legum» («Збор законаў», т. 1-8, 1859—1860). Сябраваў з М. Чарнышэўскім. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў стаў галоўным прадстаўніком паўстанцкага варшаўскага ўрада (камісар Нацыянальнага ўрада) у Санкт-Пецярбургу (прызначаны ў лютым 1863 года). Сучаснікі адзначалі, што ў той перыяд Агрызка быў перакананы ў непазбежнасці сутыкнення Расіі з Англіяй і Францыяй, што і вызначыла яго паводзіны. Арыштаваны 14 лістапада 1864 і пасля працяглага следства ў Вільні прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у Сібіры (Акатуй, Вілюйск, Якуцк). У 1877 вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусі, Літвы, Польшчы.

Зноскі

Літаратура Правіць