Энтамалагічны падхватнік

Энтамалагічны падхватнік — адмысловая разнавіднасць падхватніка, якая ўжываецца для лоўлі насякомых.

Энтамалагічны падхватнік Уладзіміра Набокава.
«Лавец матылькоў» (Der Schmetterlingsjäger) — карціна 1840 года (Карл Шпіцвег, 1808—1885).

Агульная характарыстыка правіць

Існуе даволі шмат розных канструкцый энтамалагічных падхватнікаў. Усе іх можна падзяліць на два асноўных тыпы:

  • складаныя падхватнікі, здымныя
  • падхватнікі простыя, не складаныя, не здымныя з ручкі.

Усе падхватнікі складаюцца з абруча, злучанага з ручкай і мяшка. Абруч часцей за ўсе мае форму круга. Дыяметр абруча можа вар'іраваць у шырокіх межах ад 20 см (для лоўлі дробных матылькоў) да 80-100 см (для лоўлі буйных трапічных насякомых). Даўжыня ручкі таксама можа быць рознай ад 0,5 да 1-1,5 м. Максімальная даўжыня ручкі падхватніка можа дасягаць 8 — 10 метраў пры лоўлі матылькоў, якія жывуць у кронах лясных дрэў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца тэлескапічныя складаныя ручкі, даўжыню якіх можна рэгуляваць па неабходнасці.

Прамысловыя падхватнікі, як правіла, вырабляюцца з палегчаных сплаваў, дзюралюмінія, тытана, шкловалакна, вугляпластыка, што забяспечвае іх трываласць і малую вагу. Звычайна яны маюць тэлескапічныя ручкі даўжыней ад 50 см да 1,5 м. Мяшкі такіх падхватнікаў вырабляюцца з тонкай сеткі з сінтэтычных матэрыялаў. Глыбіня мяшка складае 60-90 см. Абручы такіх сачкоў таксама часта вырабляюцца складанымі.

У Расіі і ў іншых краінах некаторыя энтамолагі карыстаюцца самаробнымі энтамалагічнымі падхватнікамі. На тэрыторыі краін СНД для гэтых мэтаў часта перарабляюцца рыбалоўныя падхватнікі.

Адпаведна асноўным прыемам лоўлі, вылучаюць тры тыпы энтамалагічных сачкоў[1]:

  • Падхватнік для лоўлі ў паветры. Прызначаны для лоўлі матылькоў, перапончатакрылых, двухкрылых, стракоз і іншых насякомых, у асноўным — на ляту. Такі падхватнік легкі, з далікатным мяшком.
  • Падхватнік для «кашэння». Выкарыстоўваецца для лоўлі насякомых, якія сядзяць на травяністай расліннасці метадам «кашэння» (узмахамі праводзяць падхватнікам па траве або кустах справа налева і назад. Пасля некалькіх узмахаў вырабляецца агляд падхватніка і выманне з мяшка насякомых, якія трапілі туды).
  • Падхватнік для лоўлі ў вадзе.
  • Падхватнік
  • Падхватнік

Зноскі

  1. Плавильщиков Н. Н., Кузнецов Н. В. «Собирание и изготовление зоологических коллекций» Из-во Госкультпросветиздат. Москва. 1952

Літаратура правіць