Адміністрацыйны падзел Партугаліі

Да 1976 тэрыторыя Партугаліі была падзеленая на 11 правінцый.

карта кантынентальнай Партугаліі з межамі акруг
карта кантынентальнай Партугаліі з межамі акруг

Пасля адміністрацыйнай рэформы тэрыторыя кантынентальнай Партугаліі падзеленая на 18 акруг. Астраўныя тэрыторыі (Азорскія астравы і Мадэйра) маюць статут аўтаномных рэгіёнаў.

Пры апісанні тэрытарыяльных адзінак Партугаліі выкарыстоўваюцца розныя тэрміны: рэгіён (парт.: regiao), субрэгіён (парт.: subregiao), акруга (парт.: distrito), гарадская агламерацыя (парт.: grande area metropolitana, GAM), гарадская супольнасць (парт.: comunidade urbana), межмуніцыпальная супольнасць (парт.: comunidade intermunicipal). Гарады і прылеглыя да іх населеныя пункты аб'яднаныя ў муніцыпалітэты (парт.: municipio). Муніцыпалітэты ў сваю чаргу падзеленыя на раёны (парт.: freguesia). У Партугаліі налічаецца 308 муніцыпалітэтаў і каля 4200 раёнаў.

Раён — мінімальная адміністрацыйная адзінка Партугаліі. Тэрмін freguesia першапачаткова азначаў «царкоўны прыход». Орган мясцовага самакіравання — раённая ўправа (парт.: junta de freguesia).

Гл. гэтак жа Муніцыпалітэты Партугаліі