Адміністрацыйны корпус (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

Адміністрацыйны корпус (левы флігель)  — будынак у г. Горкі, размешчаны ў цэнтры ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе бульвар Ленінскі, 2.

Славутасць
Адміністрацыйны корпус
54°17′30″ пн. ш. 30°59′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Анджэла Кампіёні
Дата пабудовы 1840 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000433шыфр 512Г000433
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Горыгорацкі земляробчы інстытут. Малюнак Н. Орды (2-я пал. 19 ст.). Левы флігель справа
 
Дырэктарскі флігель у пач. 20 ст.

Пабудаваны разам з правым флігелем у 1840 годзе з чырвонай цэглы архітэктарам А. Кампіёні. У цэлым флігелі захавалі сваё знешняе аблічча[1].

Левы флігель будаваўся як дырэктарскі флігель. На першым паверсе размяшчалася кватэра дырэктара — самая прасторная кватэра Горы-Горыцкай земляробчай школы: 7 пакояў, з пярэдняй і кухняй, усе яны злучаліся калідорам. Побач размяшчалася кантора. Адна палова другога паверху была своеасаблівай гасцініцай, тут жа была кватэра для гасцей школы. Другая частка паверху і трэці паверх былі адведзены пад кватэры выкладчыкаў. Левы флігель у адрозненне ад правага, меў два ўваходы: з тарца і бакавы[1].

Архітэктура

правіць
 
План першага паверха

Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане, з бакавой прыбудовай. Галоўны фасад сіметрычны. 1-ы паверх аддзелены карнізам-перацяжкай з сухарыкамі. Унутраная планіроўка памяшканняў асіметрычная.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць