Адольф Буш
Адольф Георг Вільгельм Буш (ням.: Adolf Georg Wilhelm Busch; 8 жніўня 1891, Зіген — 9 чэрвеня 1952, Гілфард, штат Вермонт) — нямецкі скрыпач, канцэртмайстар і педагог. Сын музычнага майстра Вільгельма Буша, брат дырыжора Фрыца Буша і віяланчэліста Германа Буша.
Адольф Буш Adolf Georg Wilhelm Busch | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 жніўня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1952[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці |
|
Краіна | |
Бацька | Вільгельм Буш |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, канцэртмайстар, музычны педагог |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Боне ў Хуга Грутэрса (з дачкой якога Элізай у 1913 годзе ажаніўся), затым у Кёльнскай кансерваторыі ў Фрыца Штайнбаха і Брама Элдэрынга і ў Берлінскай музычнай акадэміі. З 1912 годзе граў у аркестры Венскага канцэртнага таварыства, з 1919 года выкладаў у Берлінскай музычнай акадэміі. У 1919 годзе заснаваў струнны квартэт Буша, вядомы сваімі запісамі ўсіх квартэтаў Бетховена; пры выкананні фартэпіянных квінтэтаў і ў дуэтах і трыа сталым партнёрам Буша выступаў Рудольф Сёркін, які ажаніўся пасля з дачкой Буша Ірэнай.
У 1927 годзе Буш з’ехаў з Германіі ў Швейцарыю, жыў і працаваў у Базелі, быў адным з заснавальнікаў Базельскага камернага аркестра. У 1939 г. эміграваў у ЗША. У 1951 годзе разам з Сёркіным заснаваў летнюю музычную школу Марлбара.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Adolf Busch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Adolf Busch // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118876759 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.