Адольф-Вільям Бугеро

(Пасля перасылкі з Адольф Вільям Бугро)

Адо́льф-Вілья́м Бугеро́ (фр.: Adolphe-William Bouguereau; 30 лістапада 1825, Ла-Рашэль, Францыя — 19 жніўня 1905, Ла-Рашэль, Францыя) — французскі жывапісец майстар акадэмічнага жывапісу[10], найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмізму, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў насценныя роспісы і партрэты[11].

Адольф-Вільям Бугеро
Adolphe-William Bouguereau
Фатаграфія
Аўтапартрэт (1879)
Імя пры нараджэнні фр.: Adolphe Williams Bouguereau
Дата нараджэння 30 лістапада 1825(1825-11-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1905(1905-08-19)[4][5][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Францыя
Жонка Marie-Nelly Monchablon[d] і Elizabeth Jane Gardner[d]
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт[7], жывапіс фігуры чалавека[d][7] і міфалагічны жывапіс[d][7]
Вучоба
Мастацкі кірунак акадэмізм
Заступнікі Поль Дзюран-Руэль[d]
Уплыў Франсуа Эдуар Піко[d]
Уплыў на Pierre Auguste Cot[d], Emilie Desjeux[d], Elizabeth Jane Gardner[d], Raphaël Collin[d], Léon Bazille Perrault[d], Paul Émile Chabas[d], Maurice Chabas[d], Clémentine Hélène Dufau[d], François-Alfred Delobbe[d], Lucien Simon[d], Gabriel Guérin[d], Henri Beau[d], Henri Biva[d], Louis-Marie Désiré-Lucas[d], Lajos Márk[d], Théophile Deyrolle[d], Émile-René Ménard[d], Émile Jourdan[d], Émile Vernon[d], Étienne Azambre[d], Charles-Amable Lenoir[d], William Barbotin[d], John St Helier Lander[d], Jean de Francqueville[d], Georges Meunier[d], Jules Ronsin[d], Eugénie Marie Salanson[d], Frank S. Herrmann[d], Nasreddine Dinet[d], Lionel Royer[d], Роберт Хенры, Clément Brun[d], William Brymner[d], Sarah Conley[d][9], Hortense Richard[d], Gertrude Christian Fosdick[d], Alice Kaub-Casalonga[d], Anna Bilińska-Bohdanowicz[d] і Guillaume Seignac[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

За сваё жыццё Бугеро напісаў 826 карцін. Самыя вядомыя з іх — «Нараджэнне Венеры», «Дантэ і Вергілій у пекле», «Дзяўчына за вязаннем», «Пастушка», «Танец», «Купідон» і інш.

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся ў 1825 годзе ў Ла-Рашэлі ў сям'і гандляроў віном і алівамі. Яму, здавалася, наканавана было працягнуць сямейную справу, але дзякуючы свайму дзядзьку Эжэну, святару, які навучаў яго класічным біблейскім сюжэтам, Бугеро пайшоў у сярэднюю школу. Там адразу выявілі яго мастацкі талент. Яго бацьку пераканалі паслаць сына ў школу вытанчаных мастацтваў у Бардо. Там Бугеро ганараваўся першай прэміі за выяву святога Роха. Каб зарабіць грошай, ён ствараў этыкеткі для джэмаў і варэнняў[12].

Вучыўся ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, у 1850 годзе ганараваны Рымскай прэміі за карціну «Зенобія, знойдзеная на беразе Аракса». Яго карціны на міфалагічныя сюжэты і рэалістычныя жанравыя працы былі вельмі папулярныя ў Францыі XIX стагоддзя. У той час ён нават лічыўся адным з найвялікшых майстроў жывапісу ў свеце. У 1900 годзе Эдгар Дэга і Клод Манэ нібы гаварылі, што ў 2000 годзе Бугеро назавуць найвялікшым французскім мастаком XIX стагоддзя. Яго карціны, нягледзячы на высокія кошты, бойка раскупляліся, асабліва багатымі амерыканцамі.

Напачатку XX стагоддзя папулярнасць Вільяма Бугро хутка пайшла на змяншэнне — збольшага з-за яго рэзкага непрымання імпрэсіянізму, збольшага з-за ўзрослай цікавасці да мадэрнізму. Цяпер цікавасць да прац мастака зноў расце. Сярод выхаванцаў студыі Бугеро, у прыватнасці, Анры Маціс, Атон Фрыз, Эдмунд Туль, Гюстаў Жаке, Поль Шабас, Эмілі Дэжо, П'ер Агюст Кот.

Зноскі

Гл. таксама Правіць