Адольф Якаўлевіч Данаці
Адольф Якаўлевіч Данаці (1897? — 1950) — беларускі рэжысёр.
Адольф Якаўлевіч Данаці | |
---|---|
Дата нараджэння | 1897 |
Дата смерці | 1950 |
Грамадзянства | |
Тэатр |
У 1935—1939 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага рускага тэатра Беларусі, у 1947—1948 гадах — абласнога драматычнага тэатра ў Магілёве.
Творчасць
правіцьДля творчасці Данаці характэрна вернасць традыцыям рэалістычнага тэатра, імкненне да асэнсавання чалавечай сутнасці, карпатлівая работа з акцёрам над роляй. Сярод пастановак: «Любоў Яравая » К. Транёва і «Браняпоезд 14-69» У. Іванава (1936), «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага (1937), «Паненка-сялянка» і «Каменны госць» А. Пушкіна (абедзве 1938), «Даўным-даўно» А. Гладкова, «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона (абедзве 1947), «Каварства і каханне» Ф. Шылера (1949) і інш.
Літаратура
правіць- Данаці Адольф Якаўлевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
правіць- Адольф Якаўлевіч Данаці на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»