Адэская ваенная акадэмія

Адэская ваенная акадэміяукраінская дзяржаўная ваенная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Адэская ваенная акадэмія
Одеська військова академія
Арыгінальная назва Одеська військова академія
Міжнародная назва Odessa Military Academy
Заснаваны 1899
Рэарганізаваны 2011
Тып профільная ВНУ
Юрыдычны адрас вул. Фантанская дарога 10, 65009 г. Адэса, Украіна
Сайт vaodesa.mil.gov.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гісторыя падрыхтоўкі афіцэраў у Адэсе налічвае больш за 150 гадоў, пачынаючы з 1865 года. У сценах адэскіх ваенных устаноў прайшлі навучанне 47 сяржантаў арміі УНР, больш за 500 генералаў, каля тысячы навукоўцаў у галіне ваеннай тэорыі і практыкі, больш за 100 герояў Другой сусветнай вайны. У адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 19 жніўня 1992 года, распараджэннем міністра абароны Украіны ад 25 ліпеня 1992 года створаны Адэскі інстытут сухапутных войскаў - найбуйнейшая вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў Еўропе, дзе ўпершыню ва Украіне началі рыхтаваць сярод іншага спецыялістаў па лагістыцы. З 2006 года Адэскі інстытут сухапутных войскаў быў рэарганізаваны ў Ваенны інстытут Адэскага політэхнічнага ўніверсітэта, а з 2011 года - у Ваенную акадэмію, якая з'яўляецца пераемніцай усёй Адэскай вышэйшай ваеннай школы.

Структура правіць

  • Факультэт падрыхтоўкі паветрана-дэсантных спецыялістаў
  • Факультэт падрыхтоўкі спецыялістаў ваеннай разведкі і спецыяльнага прызначэння
  • Факультэт падрыхтоўкі спецыялістаў па лагістыцы
  • Факультэт падрыхтоўкі ракетна-артылерыйскіх спецыялістаў

Спасылкі правіць