Аер злакавы, Акорус[3] (Acorus gramineus) — шматгадовая травяністая расліна.

Аер злакавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acorus calamus Sol. Aiton, 1789


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  897112
NCBI  55184
EOL  1123091
IPNI  84019-1
TPL  kew-2322

Батанічнае апісанне правіць

Расліна вышынёй 30—50 см. Карэнішча доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Лісце шырынёй да 1 см, сіметрычнае, ізумрудна-зялёнае, з завостранай верхавінкай, размешчана ў адной плоскасці. Кветкі над вадой, дробныя жаўтавата-светла-зялёныя. Расце марудна, пры слабым асвятленні. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча.

Арэал правіць

Радзіма — Усходняя Азія. Асабліва пашыраны ў Японіі, дзе яго называюць японскім чаротам. Вядомы таксама як акварыумная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Калініна З. А. Аер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 41.

Літаратура правіць