Аер (царкоўнае начынне)

Аер, Ваздух, Воздух[1] — шаўковае, часта багата вышытае накрыццё дыскасу і паціру падчас літургіі візантыйскага абраду.

Вэлюм, XIX стагоддзе, Кірыла-Белазерскі манастыр
Пакравец, XIX стагоддзе, Кірыла-Белазерскі манастыр

Пакрыванне адбываецца паслядоўна спачатку малымі пакроўцамі, кожны посуд паасобку, а затым абодва разам пакрываюцца агульным вялікім покрывам. Меншыя па памеры пакровы называюцца пакроўцамі, большы — ваздухам.

Паходжанне ваздухаў старажытнае. Раней за ўсё ўвайшлі ва ўжыванне малыя пакроўцы, якія выконвалі практычную задачу — засцярогу Святых Дароў  (руск.) у сасудах ад мух, пылу, чаго асабліва шмат у гарачых краінах Блізкага Усходу. Вялікі пакроў быў уведзены ў царкоўнае ўжыванне пазней, у V стагоддзі, ужо пераважна з сімвалічных меркаванняў.

Сімвалічная інтэрпрэтацыя правіць

Псеўда-Герман Канстанцінопальскі ў канцы VIII стагоддзя параўнаў ваздух з каменем, які Іосіф Арымафейскі прываліў да труны Хрыстовай, высечанай у скале; таксама параўнаў з заслонай нябеснага храма, апісанага ў 10-й главе Паслання да яўрэяў. Паводле свяціцеля Сімяона Салунскага  (руск.) ваздух з’яўляецца сімвалам нябеснай цвердзі, а таксама Плашчаніцы Збавіцеля; адсюль ваздух разумеюць як напамін пра Мукі Хрыстовыя. Традыцыйна абрад патрасання святарамі аерам падчас вымаўлення Сімвала веры сімвалічна тлумачаць як указанне на ласку Святога Духа[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171
  • М. В. Вилкова, диак. Михаил Желтов. Воздух // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2005. — Т. IX. — С. 184-186. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-015-3.

Спасылкі правіць