Ліст да Яўрэяў Святога Апостала Паўла

Ліст да Яўрэяў Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла[2], Ліст да Гебраяў[3], Пасла́ньне да Габрэяў[4] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Звычайна знаходзіцца пасля ліста да Філімона і перад Адкрыццём Яна Багаслова.

Ліст да Яўрэяў Святога Апостала Паўла

Rembrandt - Apostle Paul - WGA19120.jpg

Рэмбрант: Св. Павел, 1635
Раздзел: Новы Запавет
Вікікрыніцы: Wikisource-logo.svg Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

Тэкст на Вікікрыніцах

Commons-logo.svg Ліст да Яўрэяў Святога Апостала Паўла на Вікісховішчы

АдрасатПравіць

Дакладна невядома, да каго асабіста адрасаваны гэты ліст. Слова «Яўрэі» з’явілася ў рукапісах пасля 3 ст., у самім лісце яно не ўжываецца. У лісце адсутнічаюць традыцыйныя тэмы апостала Паўла: выкананне спраў Закона, абразанне, харчовыя забароны, — усё тоё, што магло хваляваць яўрэяў. Наадварот, аўтар засяродзіўся на тэмах храмавага культу, ерусалімскага святарства і сімволікі Старога Запавету. Гэта прыводзіць да высновы, што чытачы таксама добра ведалі гэтыя пытанні, і маглі быць не толькі этнічнымі яўрэямі, але нават і святарамі. Але ліст напісаны на грэчаскай мове, са зместу ліста бачна, што аўтар знаёмы са старажытнагрэчаскай філасофіяй.

Мэта напісання лістаПравіць

Са зместу ліста можна даведацца, што чытачы ліста былі даволі працяглы час хрысціянамі і нават вытрымалі ганенні. Яны спагадвалі сваім братам, што апынуліся ў няволі, праяўлялі шчодрасць. Аднак апостал засцерагае: вернікаў чакаюць яшчэ больш жорсткія ганенні. Гэта асноўная мэта напісання ліста. Другая мэта — узніклыя спецыфічныя духоўныя праблемы. Чытачы ліста ўжо даўно павінны былі дасягнуць сталасці і стаць настаўнікамі, але, на вялікі жаль аўтара, вернікі засталіся на месцы, праяўляючы застой і духоўную ляноту. Аўтар бачыць у гэтым пагрозу страты веры ў Хрыста і вечную пагібель. Таму аўтар заклікае ўспомніць тыя ранейшыя дні, калі чытачы толькі сталі хрысціянамі і нават перад небяспекай смерці былі цвёрдымі ў веры; не вагацца, што прывядзе да пагібелі, але стаяць у веры, што прынясе паратунак душы.

Аўтарства і асаблівасці лістаПравіць

Згадкі пра аўтарства ліста вяліся са самай старажытнасці. Вядомы айцец царквы Тэртуліян лічыў, што ліст мог напісаць Варнава. Іншыя апалагеты меркавалі, што аўтарам мог быць Лука, аўтар аднаго з Евангелляў і Дзеянняў Апосталаў, ці Клімент Рымскі. Нават тыя, хто лічыў Паўла аўтарам ліста да Яўрэяў, паказвалі на шматлікія адрозненні. Звычайна Павел пачынаў свае лісты з паведамлення пра сваё імя і імя тых, каму ліст адрасаваны. У лісце да Яўрэяў нічога не паведамляецца ні пра імя аўтара, ні пра адрасата ліста. Таксама вялікія адрозненні ў стылі ліста. Велічная ўрачыстасць, выдатная грэчаская мова, старанная выдзелка фраз, прадуманнасць структуры, спакойны і стрыманы тон — усе гэты моцна адрозніваецца ад звыклага стылю Паўла, да якога больш падобныя хуткія змены тэм, гарачы тон, шматлікія рытарычныя пытанні і ўсклікі. Таму другі айцец царквы Арыген адзначаў: «Хто на самой справе яго напісаў, ведае сам Бог».

З цягам часу ўсе спрэчкі забыліся, і ў Царкве апанавала агульнае меркаванне, што аўтарам ліста быў Павел, мабыць, збольшага таму, што ў канцы ліста згадваецца Цімафей, які быў блізкім сябрам і супрацоўнікам Паўла.

Доўгі час ліст знаходзіўся то пасля ліста Рымлянам, то пасля лісту Галатам, то перад Пастырскімі лістамі. Але ў рэшце рэшт ліст стаў завяршаць лісты Паўла. Нават у гэтым можна ўбачыць нейкія сумненні старажытнай Царквы адносна аўтара, таму што ў каноне Новага Запавету лісты знаходзяцца адносна іх працягласці, і тое, што такі вялікі ліст стаіць пасля самага кароткага ліста ў Новым Запавеце, безумоўна апавядае пра гэта.

Доўгі час кананічнасць ліста падвяргалася сумневу. Калі Усходняя Царква, хоць і не аднагалосна, але хутка прыняла яго, Заходняя доўгі час аспрэчвала кананічнасць ліста. Ліст увайшоў у канон толькі ў VI стагоддзі і аўтарам быў прызнаны Павел.

Ліст да Яўрэяў — даволі ўнікальны тэкст. Ён выклікае пытанні нават пра яго жанр. У ім няма зачыну, звычайнага да лістоў, але ў той жа час канцоўка звыклая для лістоў. Некатарыя даследчыкі, разглядаючы складанасць разглядаемых пытанняў, беззапальную манеру і крыху навуковы стыль ліста, разглядаюць яго як багаслоўскі трактат. Другія ж, наадварот, разглядаюць ліст як шэраг пропаведзей на розныя тэмы: пра Мелхісэдэка, пра суботні адпачынак, пра герояў веры Старога Запавету. Гэтым могуць і тлумачыцца словы аўтара, што ягоны ліст «кароткі».

Змест лістаПравіць

Адной з мэт ліста было падбадзёрыць вернікаў. Таму ў лісце аўтар напамінае чытачам, што Хрыстос вышэйшы за ўсе істоты: Ён значна вышэй за Анёлаў, вышэй Майсея, вышэй іўдейскіх святароў і першасвятароў. Усе ахвяры, якія прыносіліся ў Храме, мелі тэрміновы характар, таму што паказвалі на Хрыста, і з Яго прыходам страцілі сэнс. Хрыстос стаўся сапраўднай Ахвярай і сапраўдным Першасвятаром. Яго Ахвяра была прынесеная адзін раз і больш няма патрэбы ў яе паўтарэнні. І калі на зямлі Хрыстос не мог нават стаць святаром, бо не быў з роду Левія, але Ягонае святарства нагадвае святарства Мельхісэдэка, загадкавай асобы ў Пісанні, якому сам Аўраам запраціў дзесятую частку сваёй маёмасці і якога ўвасаблялі будучым Памазанікам. Пасля смерці Хрыстос стаў Першасвятаром у нябесным свяцілішчы.

Хрыстос дзейнічаў і ў Старым Запавеце, у Ім здзейсніліся ўсе абяцанні і прароцтвы, гэта Ён уводзіць свой народ у супакой. Таму хрысціяне з яўрэяў павінны моцна трымацца веры, ісці шляхам веры, не пакідаючы яе і не ўпадаючы ў духоўную спячку. Цяпер вернікам ужо немагчыма спадзявацца на ахвяры як на сімвал Выратавання, таму што ахвяры толькі паказвалі на Хрыста. Аўтар займае жорсткую пазіцыю, заяўляючы, што калі вернікі адмаўляюцца ад Ахвяры Хрыста і вяртаюцца да ранейшых ахвяр, то тым самым яны зноў укрыжоўваюць свайго Пана, і шляху назад ім ужо няма.

Аўтар перелічвае асоб Старога Запавету, якія павінны стаць для хрысціян прыкладам веры. І калі чытачы маюць такое мноства сведкаў, то яны павінны быць асабліва цярплівымі ў нястачах, каму што кроў Ісуса значна важнейшая за ўсе ахвяры Старога Запавету.

У заканчэнні ліста Павел дае парады адносна паўсядзённага жыцця і паведамляе, што брат Цімафей вызвалены, як і аўтар ліста.

Час і месца напісання лістаПравіць

Лічыцца, што ліст быў напісаны да 70 года, калі быў зруйнаваны Іерусалімскі Храм, таму што аўтар ніяк не ўзгадвае гэтую падзею. Але яно магло быць напісана і пазней. Ужо ў 96 годзе Клімент Рымскі цытуе ліст. Месцам напісання мог быць Рым, бо ў лісце перадаецца прывітанне ад вернікаў Італіі, але дакладна гэта невядома.

Структура лістаПравіць

Ліст складаецца з 13 раздзелаў, пачынаючыся з доказу, што Хрыстос ёсць сын Божы, дасканалае адкрыццё Бога і вышэйшы за Анёлаў. Аўтар даказвае, што Ісус вышэй як Ісуса Навіна, так і Майсея. Толькі Хрыстос уводзіць свой народ у спакой. Гэтаму прысвечаны першыя тры раздзелы. У раздзелах 5-7 разглядаецца тэма Мелхісэдэка. Аўтар паказвае, што першасвятарства Хрыста стаіць вышэй за Мельхісэдэка. Далей у раздзелах 8-10 апісваецца, чаму святарства Ісуса і Ягонае нябеснае служэнне пераўзыходзіць зямное святарства і служэнне ў храме ў Ерусаліме. 11 раздзел прысвечаны тэме веры. Аўтар разглядае працяглы шэраг біблейскіх герояў веры, жадаючы пераканаць, што вернікі ўсіх часоў так і не атрымалі чакаемага, таму што Бог прадугледзеў нешта лепшае. У 12-13 раздзелах аўтар падводзіць вынікі з вышэйсказанага, заклікае быць вернымі і стойкімі, дае парады і настаўленні, перадае прывітанні.

Кароткі план лістаПравіць

  • Адкрыццё Хрыста (1:1-3)
  • Хрыстос вышэй за Анёлаў (1:4-2:18)
  • Хрыстос вышэй Майсея і Ісуса Навіна (3:1-4:13)
  • Святарства Хрыста вышэйшае за зямное святарства (4:14-7:28)
  • Святарскае служэнне Хрыста і перавага Новага Запавету (8:1-9:22)
  • Ахвяра Хрыста вышэйшая за зямныя ахвяры (9:23-10:18)
  • Заклік захаваць веру (10:19-12:29)
  • Практычныя парады і малітва (13:1-21)
  • Прывітанні і заканчэнне ліста (13:22-25)

ПеракладыПравіць

Зноскі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. — Мінск: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора: Медыял, 2017. — 544 с. — ISBN 978-985-6594-63-5 ISBN 978-985-6914-45-7.
  3. Біблія кананічная. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2017. — 928+336 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-6183-14-3.
  4. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.

ЛітаратураПравіць

  • Прокопчук А. Ю., свящ. Богословие Послания к евреям. — Москва : ПСТГУ, 2007. — 157 с.  ISBN 978-5-7429-0261-4
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 6: Галатам, Ефесянам, Филиппийцам, Колоссянам, 1-2 Фессалоникийцам, 1-2 Тимофею, Титу, Филимону, Евреям, Откровение. 2001. 405 с.