Азоўсталь

металургічны камбінат ва Украіне

Азоўсталь (укр.: Азовсталь) — металургічны камбінат ва Украіне. Размешчаны ў Марыупалі на беразе Азоўскага мора ў вусці ракі Кальміўс. Быў манапалістам ва Украіне па выпуску некаторых відаў металапракату. Камбінат знішчаны падчас расійска-ўкраінскай вайны.[2]

Азоўсталь
укр.: Металургійний Комбінат Азовсталь
Тып адкрытае акцыянернае таварыства і закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1933
Краіна
Адрас
Галіна чорная металургія
Прадукцыя чыгун, сталь, каменнавугальны кокс[d], вапна і рэйка
Чысты прыбытак
  • 558 млн ₴ (2016)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 10 260 чал. (2016)[1]
Матчына кампанія Метінвест
Сайт azovstal.metinvestholding.com (руск.)(укр.)(англ.)

Гісторыя

правіць

12 жніўня 1933 года ў шэсць гадзін і дзевятнаццаць хвілін доменная печ № 1 новага завода выдала першы чыгун[3]. Першым кіраўніком будучага металургічнага гіганта быў Я. С. Гугель, які разам з кіраўніком КП(б)У С. В. Касіёрам даваў запуск домне.

7 верасня 1943 года, перад адступленнем нямецкіх войскаў з горада, завод «Азоўсталь» быў практычна цалкам знішчаны[3], былі ўзарваны асноўныя аб’екты[4] — доменныя і мартэнаўскія печы, абсталяванне параэлектрапаветранадзімальнай станцыі, знішчаны коксавыя батарэі каксахімічнага завода. На тэрыторыі «Азоўсталі» не было энергазабеспячэння, не працаваў транспарт. Агульная шкода, нанесеная заводу, склала 204 млн рублёў[5].

Расійска-ўкраінская вайна

правіць

Пасля ўварвання Расіі на Данбас у 2014 годзе генеральны дырэктар «Азоўсталі» прыняў рашэнне аднавіць усе бамбасховішчы на тэрыторыі завода, забяспечыць іх сухімі пайкамі, вадой і іншым, неабходным для доўгатэрміновай абароны.

Пасля 24 лютага 2022 года было прынята рашэнне адкрыць праходы камбіната для забеспячэння свабоднага доступу мірных жыхароў да бамбасховішчаў.

Падчас баёў за Марыупаль 19 красавіка 2022 года расійскія войскі пачалі штурм прадпрыемства. Украінскія войскі занялі перыметральную абарону завода. Металургічны завод быў амаль цалкам знішчаны налётамі расійскай авіяцыі падчас баёў.

4 мая расійскія войскі ўварваліся на тэрыторыю камбіната. З 1 па 7 мая Украіна і Расія пры падтрымцы ААН дамовіліся аб эвакуацыі мірных жыхароў, якія хаваліся ў бамбасховішчах «Азоўсталі». Акупанты не пагаджаліся на працэдуру вываду ваенных абаронцаў «Азоўсталі».

У ноч з 16 на 17 мая частка абаронцаў «Азоўсталі» была эвакуяваная на акупаваную РФ тэрыторыю па гуманітарным калідоры для далейшай дастаўкі на тэрыторыю, падкантрольную ўкраінскім уладам. Утрыманне «Азоўсталі» да гэтага тэрміну дало Украіне час для фарміравання рэзерваў, перагрупоўкі сіл і атрымання дапамогі ад партнёраў. Камандаванне палка «Азоў» засталося на тэрыторыі завода. 20 мая 2022 года камандаванне абаронцаў «Азоўсталі» пакінула завод. 108 з іх Украіна вярнула з расійскага палону 21 верасня 2022 года ў абмен на Віктара Медзведчука.

Украінская ўлады абвясцілі пра адбудову камбіната пасля вайны, у той час як расійская улада, якая акупавала Марыупаль, паведаміла аб тым, што аднаўляць камбінат не збіраецца.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б http://interfax.com.ua/news/economic/418434.html
  2. Ukraine war: Heartbroken wives and mothers of Azovstal garrison say heroic battle is almost over. SkyNews (14 мая 2022).
  3. а б Ждановский металлургический завод «Азовсталь» им. Серго Орджоникидзе // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 9. — М., «Советская энциклопедия», 1972. — С. 129.
  4. История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945. / редколл., П. Н. Поспелов и др. том 3. — М., Воениздат, 1961. — С. 444.
  5. Е. Д. Черных. Золотое дно (Жданов, 1969—1972) // Особая моя земля. — М., «Известия», 1972. — С. 183—192.

Спасылкі

правіць