Азяраны (археалагічныя помнікі)

Азяраны — археалагічныя помнікі: гарадзішча і курганныя могільнікі каля аграгар. Азяраны (Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць)

Гарадзішча правіць

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, на ўзвышшы левага берага р. Друць, ва ўрочышчы Каціна Гара. Пляцоўка памерамі 27,5х18 м, вышынёй 8—9 м. З поўдня, поўначы і захада умацавана 3 валамі (адзін вышынёй да 1,5 м, другі — да 0,9 м, трэці — да 0,7 м) і 2 равамі (глыбінёй 0,5—2 м). Абследавалі ў 1888 г. Е. Р. Раманаў, у 1976 г. А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,25 м. Знойдзены фрагменты ляпнога глінянага посуду. Належыць носьбітам мілаградскай і зарубінецкай культур

Могільнік—1 правіць

Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі, у лесе. 56 насыпаў выш. 2,5—4 м, дыяметрам 6—17 м. У 1888 г. Е. Р. Раманаў даследаваў 1 курган. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў дамавіне. Пахавальны інвентар — вітыя завушніцы, 8 бронзавых спіральных кольцаў, 81 біпірамідальная пацерка з пазалотай, прамавугольная падвеска з выявай Багародзіцы, кольцападобная падвеска са спіцамі. Датуецца XIXII ст. і належыць дрыгавічам.

Могільнік—2 правіць

Знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі, ва урочышчы Свіны Стан. 39 насыпаў вышынёй 3 м, дыяметрам 5—14 м. Абследавалі ў 1888 г. Е. Р. Раманаў, у 1976 г. А. Р. Мітрафанаў.

Літаратура правіць

  • Азяраны // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 23 — 24. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Института истории Академии наук БССР. Вып. 1: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 125.
  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Института истории Академии наук БССР. Вып. 1: Памятники бронзового века / В. Ф. Исаенко; под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1976. — 149, [2] с. — С. 94.
  • Древности: Труды Московского археологического общества. Т. 12. — М., 1888.
  • Мітрафанаў, А. Р. Азяраны / А. Р. Мітрафанаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 29. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Сведения 12873 г. о городищах и курганах // Известия императорской археологической комиссии. Вып. 5. — СПб., 1903.

Спасылкі правіць