Акакій Хубутыя

грузінскі футбаліст

Акакій Хубутыя (груз. აკაკი ხუბუტია; нар. 17 сакавіка 1986, Сухумі, Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі (2010—2014).

Футбол
Акакій Хубутыя
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1986(1986-03-17)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Грузія
Рост 188 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Грузія Норчы Дынамаелі (Тбілісі)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Грузія Лакаматыў (Тбілісі) 0 (0)
2004 Грузія Дынама-2 (Тбілісі) 10 (0)
2004   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 9 (0)
2005—2009 Літва Каўнас 15 (1)
2005   Літва Нявежыс (Кедайней) 15 (0)
2005   Літва Шылуце 14 (1)
2006   Літва Вільнюс 22 (0)
2007   Літва Шылуце 19 (0)
2009—2012 Румынія Газ Метан (Медыяш) 63 (2)
2011—2012   Турцыя Самсунспор 23 (1)
2013—2014 Расія Мардовія (Саранск) 36 (2)
2014 Грэцыя Хапаэль (Петах-Тыква) 0 (0)
2015 Грэцыя Керкіра 4 (0)
2015—2016 Славакія Земплін (Міхалаўцы) 17 (0)
2016 Грузія Дынама (Тбілісі) 7 (0)
2017 Румынія Газ Метан (Медыяш) 16 (1)
2018 Румынія Полі (Тымішаара) 2 (0)
2018—2019 Грузія Руставі 6 (0)
2019 Беларусь Віцебск 22 (0)
2021 Украіна ВПК-Агра (Шэўчэнкіўка) 16 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Грузія Грузія (да 17) 4 (0)
2003—2004 Грузія Грузія (да 19) 3 (2)
2004—2007 Грузія Грузія (да 21) 10 (2)
2010—2014 Грузія Грузія 20 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў клубе «Норчы Дынамаелі», пазней гуляў за рэзервовыя каманды тбіліскіх «Лакаматыва» і «Дынама». У другой палове 2004 года на правах арэнды гуляў у Беларусі за «Зорку-БДУ», пасля перайшоў у літоўскі «Каўнас», адкуль аддаваўся ў арэнды ў іншыя літоўскія клубы — «Нявежыс», «Шылуце», «Вільнюс». У 2007 годзе вярнуўся ў «Каўнас» і дапамог яму стаць чэмпіёнам краіны.

У 2009 годзе, пасля таго як «Каўнас» перайшоў у трэці літоўскі дыізіён, стаў іграком румынскага клуба «Газ Метан», дзе замацаваўся ў аснове. Сезон 2011/12 правёў у клубе турэцкай Суперлігі «Самсунспор», пасля вярнуўся ў «Газ Метан». У лютым 2013 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Мардовія», застаўся ў камандзе і на сезон 2013/14, калі «Мардовія» выбыла з Прэм’ер-лігі, і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У другой палове 2014 года быў іграком ізраільскага клуба «Хапаэль» з Петах-Тыквы, за які гуляў у Кубку Тота. Першую палову 2015 года правёў у грэчаскай «Керкіры», у сезоне 2015/16 быў іграком славацкага «Земпліна».

У 2016 годзе на некаторы час вярнуўся ў тбіліскае «Дынама», а пазней зноў стаў іграком «Газ Метана». У пачатку 2018 года далучыўся да клуба «Полі», аднак згуляў толькі ў двух матчах, і ў канцы года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. Быў адным з асноўных абаронцаў віцебскай каманды. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3].

У сакавіку 2021 года далучыўся да клуба ўкраінскай Першай лігі «ВПК-Агра» з Шэўчэнкіўкі, пакінуў яго ў студзені 2022 года.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Грузіі розных узростаў. 17 лістапада 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грузіі ў таварыскім матчы са Славеніяй (2:1).

Дасягненні правіць

Зноскі