Аканкагуа (ісп.: Río Aconcagua) — рака ў вобласці Вальпараіса Чылі.

Аканкагуа
Характарыстыка
Даўжыня
  • 142 км
Басейн 7 200 км²
Расход вады 39 м³/с
Вадацёк
Выток Juncal River[d]
Вусце Ціхі акіян
 • Каардынаты 32°54′54″ пд. ш. 71°30′30″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ціхі акіян
Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рака Аканкагуа на карце
Басейны рэк Майпа і Аканкагуа
Рака Аканкагуа ў горадзе Ла-Калера

Геаграфія правіць

Рака бярэ пачатак у Андах на вышыні 1430 метраў над узроўнем мора, пры зліцці рэк Хункаль (36 км) і Рыа-Бланка (35 км). Цячэ ў заходнім кірунку па шырокай даліне Валье-дэль-Аканкагуа, упадае ў Ціхі акіян на поўнач ад горада Вінья-дэль-Мар. На берагах ракі размешчаны гарады Лос-Андэс, Сан-Феліпэ, Ла-Калера, Кільёта і Канкон. Па даліне ракі пракладзена частка чылійскага ўчастка Трансандзінскай чыгункі  (руск.) і асобныя ўчасткі шашы № 5 і шашы № 60.

Агульная плошча басейна ракі складае 7200 км², даўжыня ракі — 142 км (177 км, калі вытокам ракі лічыць выток ракі Хункаль).

Зноскі

Спасылкі правіць