Адкрыць галоўнае меню

А́ка, таксама яка, баяка (саманазва: Bayaka) — этнічная супольнасць пігмеяў. Жывуць пераважна ў Рэспубліцы Конга і ЦАР. Агульная колькасць (2019 г.) — 60 000 чалавек.

Ака
Bayaka
BaAka woman during hunting.jpg
Агульная колькасць 60000[1]
Рэгіёны пражывання ЦАР - 20000

Рэспубліка Конга - 40 000

Мова ака (яка)
Рэлігія анімізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы астатнія банту

У 2008 годзе паліфанічныя спевы ака былі ўключаны у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ПаходжаннеПравіць

Пігмеі ака маюць агульнае паходжанне з іншымі пігмеямі захаду Цэнтральнай Афрыкі, з якімі складалі адзіную папуляцыю да перыяда, які скончыўся 2800 гадоў таму[2]. Найбольш блізкімі да ака з'яўляюцца пігмеі бака, што жывуць на захад ад іх. Абодва народа прынята аб'ядноўваць агульнай назвай мбенга. Каля 500 гадоў таму адбыўся моўны падзел дзвюх груп. Сучасныя ака размаўляюць на мове банту, у той час як бака — на ўбангійскай мове. Акрамя таго, сфарміраваліся іншыя адрозненні ў формах палявання і рытуалах[3].

Паліфанічныя спевыПравіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Музыка, танцы і песні — неад'емная частка паўседзённага жыцця ака. Яны суправаджаюць цырымоніі пасялення ў лясных лагерах, палявання і пахавання. Ака на паўднёвым захадзе ЦАР развілі своеасаблівую вакальную традыцыю з складаным тыпам контрапунтной паліфоніі, заснаванай на чатырох галасах. Гэта вакальная традыцыя дапушчае спантаны выраз і імправізацыю. Кожны спявак можа змяніць свой голас, каб прайграць мноства варыяцый. Такім чынам ствараецца ўражанне сталага развіцця спеву. Песні суправаджаюцца ўдарнымі і струннымі інструментамі, у тым ліку барабанам энзека і арфападобнай прыладай геедалэ-багонга, а таксама танцамі. Танцоры пляскаюць у далоні.

У 2008 г. паліфанічныя спевы ака былі ўнесены ў спіс нематэрыяльнай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

СпасылкіПравіць

Зноскі