Акмяне
Акмяне (літ.: Akmenė, беларуская назва — Акмя́ны[2]) — горад у Акмянскім раёне Шаўляйскага павета Літвы, на рацэ Дабікіне. Месціцца на поўначы краіны, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Акмяне (на лініі Шаўляй — Мажэйкей). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Акмяны датуецца 1511 годам, вядомыя як двор жамойцкага старосты Станіслава Кезгайлы[3]. Адносіліся да жамойцкага павета Вялікія Дырвяны. 14 верасня 1531 года вялікі князь Жыгімонт Стары даў дырвянскаму цівуну Яну Станкевічу-Білевічу прывілей на заснаванне ў Акмянах мястэчка з правам праводзіць таргі і трымаць корчмы. У 1596 годзе каралева Ганна Ягелонка заснавала ў Акмянах драўляны касцёл са школай. Да 1717 года былі цэнтрам нягродавага староства.
13 чэрвеня 1792 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[3].
У найноўшай гісторыі Акмяны атрымалі вядомасць пасля таго, як тут выявілі вялікія радовішчы вапняку і гліны. У 1947 годзе ў Акмянах пачалося будаўніцтва найбуйнешага цэментавага комплексу ў прыбалтыйскіх рэспубліках СССР.
У 1950—1962 гадах цэнтр Акмянскага раёна (пазней цэнтр быў перанесены ў Наўёйі Акмяне).
Насельніцтва
правіць- 1736 год — 16 чал.
- 1859 год — 790 чал.[4]
- 1897 год — 1501 чал.
- 1923 год — 1453 чал.
- 1968 год — 2,4 тыс. чал.[5]
- 1990 год — 3,6 тыс. чал.[6]
|
Славутасці
правіць- Касцёл Святога Крыжа (1912)
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 18.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ SgKP 1886, s. 425.
- ↑ Акмяне // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Акмяне // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Акмяны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 18. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Okmiany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 425.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акмяне