Акракордыя[1] (Acrocordia) — род накіпных лішайнікаў сямейства Monoblastiaceae.

Акракордыя

Acrocordia macrospora
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acrocordia A. Massal


Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  286426
EOL  22444
MB  46

Апісанне правіць

Слаявіна суцэльная гладкая або з трэшчынамі, белаватая ці шараватая. Развіваецца на паверхні або ўнутры субстрату. Пладовыя целы (перытэцыі) чорныя, матавыя, з кропкападобнай вывадной адтулінай, рассеяныя або скучаныя. Сумкі цыліндрычныя, з 8 спорамі, размешчанымі ў 1 рад. Споры шырокаавальныя, двухклетачныя з тоўстымі сценкамі.

Пашырэнне правіць

Вядомы ў Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, горных раёнах Еўропы і Новай Зеландыі. На Беларусі ў падзоне шыракаліста-хваёвых лясоў трапляюцца акракордыя белая (Acrocordia gemmata) і акракордыя шарападобная (Acrocordia sphaeroides). Растуць на кары лісцевых дрэў.

Значэнне правіць

Індыкатарныя расліны забруджанасці навакольнага асяроддзя некаторымі шкоднымі рэчывамі.

Зноскі

  1. Кабзар Н. Акракордыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 59.

Літаратура правіць