Аксана Аляксееўна Шэлест

Акса́на Аляксе́еўна Шэ́лест (нар. 21 сакавіка 1979 года, Мінск) — беларускі сацыёлаг і метадолаг  (руск.). Кандыдат сацыялагічных навук (PhD) (2007). Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій (2009), старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (2010). Першы лаўрэат Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» (2013).

Аксана Аляксееўна Шэлест
Дата нараджэння 21 сакавіка 1979(1979-03-21) (45 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Грамадзянства
Род дзейнасці сацыёлаг
Навуковая сфера сацыялогія, СМД-метадалогія  (руск.)
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сацыялагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік У. Л. Абушэнка
Вядомая як сацыёлаг, метадолаг  (руск.)
Член у
Узнагароды лаўрэат Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» (2013)

Біяграфія правіць

У 2002 годзе скончыла аддзяленне сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1][2].

З лістапада 2002 года па травень 2009 года навучалася і працавала ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: у 2002—2005 гадах — аспірант; у 2005—2007 гадах — загадчык сектара методыкі і практыкі аператыўных даследаванняў; з траўня 2007 года па травень 2008 года выконвала абавязкі вучонага сакратара; з траўня 2007 года па травень 2009 года — загадчык аддзела тэхналогій сацыялагічных даследаванняў[1][2].

У 2006 годзе паспяхова абараніла ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук (PhD) на тэму «Станаўленне новых тыпаў рэлігійнасці ва ўмовах сацыякультурных трансфармацый» (навуковы кіраўнік — У. Л. Абушэнка)[1]. Абарона дысертацыі была ўхвалена ВАК Беларусі ў студзені 2007 года[3].

З чэрвеня 2009 года — эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ; Мінск). З’яўляецца сталым удзельнікам Мінскага метадалагічнага семінара, арганізацыйна-дзейнасных гульняў  (руск.) ды інш. мерапрыемстваў і накірункаў дзейнасці АГТ[1][2].

З сакавіка 2010 года — старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі[2]. З’яўляецца аўтарам, кіраўніком і выканаўцам шэрагу даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі ды інш.[4]

Сферы даследчых інтарэсаў: СМД-метадалогія  (руск.); грамадская думка, сацыяльная тэорыя, сацыяльная камунікацыя і камунікатыўныя тэхналогіі, метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў; сацыяльны канструктывізм, трансфармацыя рэлігійнасці[1][2][5].

 
А. А. Шэлест падчас цырымоніі надання Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Каўнас, 12 кастрычніка 2013 года).

А. А. Шэлест разам з І. В. Лашук з’яўляюцца першымі ў гісторыі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі лаўрэатамі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі». Прэмія была ўручана ў 2013 годзе падчас III Кангрэса за артыкул «Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў» Архівавана 18 студзеня 2021. (быў апублікаваны ў часопісе «Палітычная сфера», 2011, № 16—17)[6].

Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта, у розныя гады чытала аўтарскія курсы: «Праграмаванне сацыягуманітарных даследаванняў» (2011—2012), «Метады збору эмпірычных дадзеных у сацыягуманітарных даследаваннях: ад падстаў да тэхнік і працэдур» (2012—2013), «Фарміраванне і вывучэнне грамадскай думкі» (2013—2014)[5].

У межах грамадскай дзейнасці ёсць удзельнікам Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[7]. У 2013—2015 гады, як прадстаўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій—Цэнтра сацыяльных інавацый, двойчы абіралася ў склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці  (англ.) Усходняга партнёрства[8].

Бібліяграфія правіць

Зноскі правіць

  1. а б в г д Шелест Оксана Алексеевна // «Персоналии белорусской социологии». Электронный справочник [Электронный ресурс] // «Живой журнал». — Блог-платформа. — 22.06.2009. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/55740.html, свободный. — Загл. с экрана.
  2. а б в г д Аксана Шэлест [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 17.03.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/names/Aksana-Shelest.html, вольны. — Загал. з экрана.
  3. Сведения о диссертациях, по которым ВАК приняты положительные решения (январь—июль 2007 года) [Электронный ресурс] // Высшая аттестационная комиссия Беларуси. — Веб-сайт ВАК Беларуси. — 23.08.2007. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://journal.vak.org.by/index.php?go=Pages&id=103&in=view(недаступная спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
  4. Гл.: Даследаванні [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 17.03.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/library/publication/?themaLibraryID=1, вольны. — Загал. з экрана.
  5. а б Аксана Шэлест [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 17.03.2016. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/content/aksana-shelest, вольны. — Загал. з экрана.
  6. Вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў 2013 годзе [Электронны рэсурс] // Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Вэб-сайт Кангрэса. — 10.10.2013. — Дата доступу: 17.03.2016. — Рэжым доступу: http://icbs.palityka.org/premija-kanhresa/vyiniki-premii-mizhnarodnaga-kangresa-dasledchyikau-belarusi-u-2013-godze/ Архівавана 5 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  7. Гл.: О нас в медиа [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Служба информации «ЕвроБеларусь». — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/?NewsThemaID=6, свободный. — Загл. с экрана.
  8. В Национальной платформе произошла смена руководства [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Служба информации «ЕвроБеларусь». — 01.06.2013. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2013/06/01/v-natsional-noy-platforme-proizoshla-smena-rukovodstva.html, свободный. — Загл. с экрана; Новым председателем Координационного комитета БНП стал Андрей Егоров [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Служба информации «ЕвроБеларусь». — 21.06.2014. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2014/06/21/novym-predsedatelem-koordinatsionnogo-komiteta-bnp-stal-andrey-egorov.html, свободный. — Загл. с экрана.