Аксана Аляксееўна Данільчык

(Пасля перасылкі з Аксана Данільчык)

Аксана Аляксееўна Данільчык (нар. 15 лістапада 1970, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.

Аксана Аляксееўна Данільчык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 лістапада 1970(1970-11-15) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, паэтка, літаратуразнавец, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў Перуджы. Кандыдат філалагічных навук (2002). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтарка шматліках артыкулаў, прысвечаных беларускай і італьянскай літаратурам.

ТворчасцьПравіць

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Абрыс Скарпіёна» (1996), «Il Mezzogiоrno. Поўдзень» (2006), «Сон, які немагчыма забараніць» (2011), «Блюмэнштрасэ» (электронная кніга, 2018), кніжкі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005, мастацкае афармленне Вячаслаў Паўлавец). Вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі.

Удзельнічала ў літаратурных фестывалях і семінарах у Беларусі, Літве, Украіне. Творы А. Данільчык перакладзены на англійскую, італьянскую, рускую, літоўскую, польскую і ўкраінскую мовы.

Перакладае з італьянскай мовы, даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемаадносіны з беларускай (працы «Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ ст.», 2006; «Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры», 2008). Сярод перакладзеных аўтараў — Уга Фоскала, Джакама Леапардзі, Дзіна Кампана, Антонія Поццы, Альда Анараці і іншыя.

Удзельнічала ў стварэнні дакументальнага фільма пра Яўгенію Янішчыц «Небяспечны талент» (2008)[1].

Разам з Віктарам Жыбулём уклала анталогію беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» (2017).

У 2019 годзе ў Італіі выйшла кніга вершаў Аксаны Данільчык «Il canto del ghiaccio»[2] (Aksana Danilčyk. Il canto del ghiaccio. — Edizioni Controluce, 2019), мастацкае афармленне Вячаслава Паўлаўца).

Зноскі

ЛітаратураПравіць