Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаум

беларуская паэтка

Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаум (1 лістапада 1908, Мінск — 14 студзеня 1996, Мінск) — беларуская паэтэса.

Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаум
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 лістапада 1908(1908-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1996(1996-01-14) (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Максім Лужанін
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і чыгуначніка-немца Эргарда Карлавіча Пфляўмбаўма і Алены Кандратаўны Лагун.

 
Валерый Маракоў, Янка Бобрык і Яўгенія Пфляўмбаўм гартаюць кніжкі бібліятэчкі «Маладняка». Мінск, 1925 г.

У 1930 годзе скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічала ў літаратурна-грамадскім жыцці: спачатку была членам аб’яднання «Маладняк», потым — БелАПП, а пазней уваходзіла ў склад кіраўніцтва гэтых арганізацый. У 1930—1932 гг. працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда».

Улетку 1931 г. выйшла замуж за Максіма Лужаніна. У 1933 годзе, калі Лужанін быў рэпрэсаваны і сасланы на два гады ў сібірскі Марыінск, выправілася следам за мужам, каб быць з ім побач. Пфляўмбаум была вымушана прадаць ўсю сваю асабістую бібліятэку з унікальнымі выданнямі, каб набыць білет на цягнік[1]. Пасля вызвалення мужа пераязджае разам з ім у Маскву, дзе ў 1935—1945 гг. працуе рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва («Оборонгиз»).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыла ў супрацьпаветранай абароне Масквы. З 1945 года і да самай смерці жыла ў Мінску.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 г.

Памерла 14 студзеня 1996 года. Пахаваная на могілках вёскі Паперня ў Мінскім раёне, дзе пазней поруч з ёю быў пахаваны Максім Лужанін[2].

Творчасць правіць

 
Яўгенія Пфляўмбаўм з Якубам Коласам на панадворку дома паэта, Мінск, 1948 г.

Пачала выступаць у друку з 1924 г. у часопісах «Маладняк», «Полымя», у газетах «Савецкая Беларусь», «Звязда». У 1926 г. разам з З. Бандарынай і Н. Вішнеўскай выдала калектыўны зборнік «Вершы». Пасля вяртання з ссылкі Лужанін вырашае рабіць усё так, як патрабуе кіруючая партыя. Паэтэса не пагаджаецца з мужам, і амаль усё сваё жыццё піша ў стол, не спадзяючыся калі-небудзь пабачыць напісанае ў друку[3].

Перакладала з англійскай мовы творы Джорджа Байрана і Джэка Лондана, а таксама з рускай — Антона Чэхава і Максіма Горкага[1]. Усе пераклады друкаваў Максім Лужанін.

Вершы Пфляўмбаўм хацеў надрукаваць паэт Аркадзь Куляшоў, які выпадкова прачытаў іх, калі наведаў Лужаніна. Але смерць Куляшова ў 1978 годзе адклала вяртанне паэтэсы ў друк[1]. Толькі ў 1989 годзе выйшаў зборнік вершаў «Сувой жыцця» з прадмовай Анатоля Вярцінскага, а ў 1992 г. — кніга «На захадзе сонца».

Перад смерцю Пфляўмбаўм хацела выдаць трэцюю кнігу вершаў «Зімовае сонца». Але, нягледзячы на намаганні Лужаніна, які пасля смерці жонкі рыхтаваў зборнік да друку, кніга так і засталася нявыдадзенай[4].

Бібліяграфія правіць

  • З. Бандарына, Н. Вішнеўская, Я. Пфляумбаум. Вершы. — ЦБ «Маладняка». — Менск, 1926. — 46 с. — (Кніжніца «Маладняка»). — 2 000 экз.
  • Пфляумбаум Я. Сувой жыцця: Кн. паэзіі / Уклад., рэд. і прадм. А. Вярцінскі. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 406 с.
  • Пфляўмбаўм Я. На захадзе сонца: Вершы. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — 110 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-340-01103-8.
  • Пфляўмбаўм Я. Сонца : выбраная паэзія / укл. А. Данільчык. — Альфа-кніга. — Мінск, 2023. — 342 с. — ISBN 978-985-7272-67-9.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць