Джэк Лондан
Джэк Ло́ндан (англ.: Jack London, пры нараджэнні Джон Гры́фіт Чэ́йні, англ.: John Griffith Chaney; 12 студзеня 1876, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 22 лістапада 1916) — амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомы, як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў.
Джэк Лондан | |
---|---|
Jack London | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | John Griffith Chaney |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1916[1][2][…] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | William Henry Chaney[d] |
Маці | Flora London[d][4] |
Жонка | Charmian London[d] і Bessie Maddern London[d] |
Дзеці | Joan London[d] і Becky London[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, раманіст, ваенны карэспандэнт, эсэіст, аўтабіёграф, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік-падарожнік, празаік, паэт, аўтар дзённіка, матрос, падарожнік |
Гады творчасці | 1895 — 1916 |
Жанр | прыгодніцкая літаратура |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | «Тайфун ля берагоў Японіі» |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьВучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце (1896—1897). Быў золаташукальнікам на Алясцы (1897—1898).
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1893. Вядомасць яму прынеслі т.зв. паўночныя апавяданні, у якіх дадзены яркія апісанні суровай паўночнай прыроды і паводзіны чалавека ў іх: зборнікі «Сын ваўка» (1900), «Бог яго бацькоў» (1901), «Дзеці маршу» (1902), раман «Дачка снягоў» (1902). Майстар анімалістычнага жанру (аповесці «Кліч продкаў», 1903; «Белы Ікол», 1906) і т.зв. марской прозы (раман «Марскі воўк», 1904; зборнік «Апавяданні паўднёвых мораў», 1911). Пад уплывам барацьбы амерыканскага пралетарыяту і рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі выдаў зборнікі публіцыстычных артыкулаў «Вайна класаў» (1905), «Рэвалюцыя» (1910), раман-утопію «Жалезная пята» (1908). Вяршыня творчасці Джэка Лондана — аўтабіяграфічны раман «Марцін Ідэн» (1909) пра трагічны лёс пісьменніка з народа. Аўтар раманаў «Месячная даліна» (1913), «Маленькая гаспадыня Вялікага дома» (1916), «Сэрцы трох» (выд. 1920) і інш.
На беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана пераклалі А. І. Якімовіч, А. Мардвілка, Н. Саламевіч, А. Саламевіч, У. Чаркас.
Беларускія пераклады
правіць- Нязвычайны адрывак: Апавяданне / Пер.з англ.мовы А.Мардвілкі. — Мн.: Выд. ЦК"Маладняка", 1926.
- Бук — паштовы сабака / Джэк Лёндон. — Мн.: Беларус. дзярж. выд-ва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).
- Забаставаў: Апавяданні / Пер. А.Якімовіча. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
- Кулі: Апавяданне. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
- Сказанне аб Кішы / Джэк Лондан. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
- Белы клык / Джэк Лондан. — Мн.: Дзярж. выд-ва Беларусі, 1939.
- Смок Белью / Джэк Лондан. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1947. — (Навукова-прыгодніцкая бібліятэка).
- Кліч продкаў; Любоў да жыцця; Белы Ікол. Мн., 1997.