Аксіёма Архімеда

Аксіёма Архімеда — аксіёма, якая зводзіцца да таго, што пры паўтарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш.

Аксіёма Архімеда для адрэзкаў.

У агульным выпадку, калі A і B — два значэнні адной і той жа велічыні і A < B, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік m, што Am > B; на гэтым заснаваны працэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі.

У XIX ст. выявілася існаванне т.зв. неархімедавых велічынь, у дачыненні да якіх аксіёма Архімеда не выконваецца (напр., вектары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс).

Літаратура

правіць