Какаду акуляравы

(Пасля перасылкі з Акуляравы какаду)

Акуляравы какаду (Cacatua ophthalmica, сін. Plyctolophus ophthalmicus) — птушка сямейства какаду.

Какаду акуляравы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cacatua ophthalmica Sclater, 1864


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554840
NCBI  141835
EOL  1178084

Знешні выгляд правіць

Папугай буйных памераў. Дарослыя асобіны дасягаюць 47—56 см; вага 800—900 г. Афарбоўка апярэння белая. Вушкі, аснова шыі і шчокі з лёгкім жаўтаватым адценнем. Падкрылкі і падхвосце — жаўтаватыя. Хахалок доўгі, шырокі, акруглы, пафарбаваны ў розныя колеры: аранжавы, лімонны і светла-ружовы. Кольцы вакол вачэй пазбаўленыя пёркаў, голыя, шэра-блакітнага колеру, падобныя на акуляры, што і паслужыла падставай для назвы гэтага віду. Дзюба шэра-чорная. Лапы цёмна-шэрыя. Радужка у самца цёмна-карычневая, у саміцы чырванаваты-карычневая.