Какаду
(Пасля перасылкі з Cacatuidae)
Какаду́ (Cacatuidae) — сямейства (ці падсямейства) папугаяў.
Какаду | |||||||||||||||||||||||||||
Cacatua galerita | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Cacatuidae | |||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||
Kakatoeidae
| |||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела 60-95 см. Характэрная адзнака — чуб на галаве. Апярэнне пераважна белае ці чорнае.
Добра імітуюць розныя гукі, у т.л. голас чалавека.
Распаўсюджанне
правіцьПашыраны ў Аўстраліі, Інданезіі, на Новай Гвінеі і Філіпінскіх астравах. Жывуць чародамі ў лясах і лесастэпах.
Спосаб жыцця
правіцьУ негняздовы перыяд трымаюцца чародамі. Кормяцца фруктамі, арэхамі, костачкамі іпладамі, зрэдку насякомымі. Некаторыя віды шкодзяць пасевам. Працягласць жыцця 60—80 год.
Некаторыя падвіды занесеныя ў «Міжнародную Чырвоную кнігу».
Размнажэнне
правіцьГнёзды ладзяць у дуплах дрэў альбо расколінах скал, заўсёды на вялікай вышыні ад зямлі. У кладцы буйных відаў 2-3 яйкі, у дробных 5—6.
Класіфікацыя
правіцьПадсямейства Чорнадзюбыя какаду Microglossinae
правіць- Род Пальмавыя какаду Probosciger
- Чорны пальмавы какаду Probosciger aterrimus
Падсямейства Чорныя какаду Calyptorhynchinae
правіць- Род Шаломаносныя какаду Callocephalon
- Шаломаносны какаду Callocephalon fimbriatum
- Род Карэлы Nymphicus
- Карэла-німфа Nymphicus hollandicus
- Род Жалобныя какаду Calyptorhynchus
- Белавухі жалобны какаду Calyptorhynchus baudinii
- Белахвосты жалобны какаду Calyptorhynchus latirostris
- Жалобны какаду Бэнкса Calyptorhynchus banksii
- Жаўтавухі жалобны какаду Calyptorhynchus funereus
- Карычнегаловы жалобны какаду Calyptorhynchus lathami
Падсямейства Белыя какаду Cacatuinae
правіць- Род Ружовыя какаду Eolophus
- Ружовы какаду Eolophus roseicapillus
- Род Какаду-інка Lophocroa
- Какаду-інка Lophocroa leadbeateri
- Род Какаду Cacatua
- Вялікі белахохлы какаду Cacatua alba
- Галавокі какаду Cacatua sanguinea
- Какаду Гофіна Cacatua goffini
- Вялікі жаўтахохлы какаду Cacatua galerita
- Малы жаўтахохлы какаду Cacatua sulphurea
- Малукскі какаду Cacatua moluccensis
- Насаты какаду Cacatua tenuirostris
- Акуляравы какаду Cacatua ophthalmica
- Саламонскі какаду Cacatua ducorpsii
- Танкадзюбы какаду Cacatua pastinator
- Філіпінскі какаду Cacatua haematuropygia
Літаратура
правіць- Самусенка Э. Р. Какаду́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 441. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Какаду́ // Животные в доме Энциклопедия / Редкол.: В. Г. Гребцова и др.. — М. : Большая рос. энцикл., 1994. — С. 105—106. — 304 с. ил.; 27. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-118-1. (руск.)