Жаўтавухі жалобны какаду

Жаўтавухі жалобны какаду, таксама жаўтахвосты (Calyptorhynchus (Zanda) funereus) — птушка сямейства какаду. Жыве ў Паўднёва-Усходняй і Усходняй Аўстраліі. Сілкуюцца, пераважна, насеннем розных дрэў, лічынкамі насякомых.

Жаўтавухі жалобны какаду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calyptorhynchus funereus Shaw, 1794

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177479
NCBI  302529
EOL  1177830

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 56-66 см; вага да 900 г. Асноўная афарбоўка апярэння цёмна-карычневая, кончыкі пёраў белыя. Каля вуха прысутнічае белая ці жоўтая пляма. Па хвасце і падхвасцю праходзіць падоўжаная паласа жоўтага колеру. Голыя ўчасткі вакол вачэй ружовыя. Радужка цёмна-карычневая. Лапы шэра-карычневыя. Дзюба цёмна-шэрая. Чубок маленькі. У самкі вушная пляма ярчэйшая, дзюба светлая, участкі вакол вачэй цёмна-шэрыя.