Какаду́ (Cacatuidae) — сямейства (ці падсямейства) папугаяў.

Какаду
Cacatua galerita Tas 2.jpg
Cacatua galerita
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cacatuidae

Сінонімы
Kakatoeidae
Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  35549
EOL  4428851
FW  99094

АпісаннеПравіць

Даўжыня цела 60-95 см. Характэрная адзнака — чуб на галаве. Апярэнне пераважна белае ці чорнае.

Добра імітуюць розныя гукі, у т.л. голас чалавека.

РаспаўсюджаннеПравіць

Пашыраны ў Аўстраліі, Інданезіі, на Новай Гвінеі і Філіпінскіх астравах. Жывуць чародамі ў лясах і лесастэпах.

Спосаб жыццяПравіць

У негняздовы перыяд трымаюцца чародамі. Кормяцца фруктамі, арэхамі, костачкамі іпладамі, зрэдку насякомымі. Некаторыя віды шкодзяць пасевам. Працягласць жыцця 60—80 год.

Некаторыя падвіды занесеныя ў «Міжнародную Чырвоную кнігу».

РазмнажэннеПравіць

Гнёзды ладзяць у дуплах дрэў альбо расколінах скал, заўсёды на вялікай вышыні ад зямлі. У кладцы буйных відаў 2-3 яйкі, у дробных 5—6.

 
Філагенэтыка сямейства Какаду (Brown & Toft, 1999)

КласіфікацыяПравіць

Падсямейства Чорнадзюбыя какаду MicroglossinaeПравіць

Падсямейства Чорныя какаду CalyptorhynchinaeПравіць

Падсямейства Белыя какаду CacatuinaeПравіць

ЛітаратураПравіць