Карычнегаловы жалобны какаду (Calyptorhynchus lathami) — птушка сямейства какаду.
Даўжыня цела 48 см, хваста 25 см; вага каля 600 г. Афарбоўка апярэння карычневая, чырвоная. Галава, ніжні бок цела і бакі карычневага колеру. Спіна і крылы цёмна-карычневыя. Па хваста зверху ідзе падоўжная паласа чырвонага колеру, чырвонае і падхвастоўе. Участкі вакол вачэй чорныя. Радужка карычневая. Лапы шэрыя. Дзюба цёмная. Самка драбнейшая, дзюба святлейшая, мае жоўтыя пёры на галаве і крылах і жоўтую паласу на хвасце.
Жыве ў адкрытых лясах і лясістай мясцовасці, казуарынавых і хвойных гаях. Сілкуюцца звычайна насеннем каўзарыны, эўкаліпта, насякомымі і лічынкамі, чарвякамі, садавіной.
- Forshaw, Joseph M; William T. Cooper (2002). Australian Parrots (3rd ed.). Robina: Alexander Editions. ISBN 0-9581212-0-6.
- Flegg, Jim. Birds of Australia: Photographic Field Guide Sydney: Reed New Holland, 2002. (ISBN 1-876334-78-9)
- Garnett, S. (1993) Threatened and Extinct Birds Of Australia. RAOU. National Library, Canberra. ISSN 0812-8014
- Dieter Hoppe: Kakadus — Lebensweise, Haltung und Zucht, Eugen Ulmer Verlag, Stuttgart 1986, ISBN 3-8001-7155-4