Конрад Якаб Тэмінк

(Пасля перасылкі з Temminck)

Конрад Якаб Тэмінк (нідэрл.: Coenraad Jacob Temminck; 31 сакавіка 1778 — 30 студзеня 1858) — галандскі заолаг.

Конрад Якаб Тэмінк
нідэрл.: Coenraad Jacob Temminck
Дата нараджэння 31 сакавіка 1778(1778-03-31)[1][2][…]
Месца нараджэння Амстэрдам, Нідэрланды
Дата смерці 30 студзеня 1858(1858-01-30)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці Лісэ, Нідэрланды
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, арнітолаг, заолаг, батанік, пісьменнік
Навуковая сфера Заалогія
Месца працы Музей прыродазнаўчай гісторыі (Лейдэн)
Вядомыя вучні Hermann Schlegel[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Temminck».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Temminck».

Coenraad Jacob Temminck на Віківідах
Старонка на Віківідах

Сын скарбніка Галандскай Ост-Індскай кампаніі, Тэмінк у 17-гадовым узросце пачаў працаваць у кампаніі ў Інданезіі, аднак хутка пераключыўся з прадпрымальніцтва на арніталагічныя даследаванні (таксама ўспадкаваўшы гэта захапленне ад свайго бацькі). У 1820 годзе ён стаў першым дырэктарам Музея прыродазнаўчай гісторыі ў Лейдэне і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці. Асноўныя працы Тэмінка — «Кіраўніцтва па арніталогіі, або сістэматычная табліца птушак, якіх можна назіраць у Еўропе» (фр.: Manuel d'ornithologie, ou Tableau systematique des oiseaux qui se trouvent en Europe; 1815) і «Усеагульная прыродазнаўчая гісторыя курыных і галубіных» (фр.: Histoire naturelle générale des Pigeons et des Gallinacées; 18131817), ён таксама ўнёс вялікі ўклад у «Жывёльны свет Японіі» Філіпа Франца фон Зібальда.

У гонар Тэмінка названа мноства жывёл, у тым ліку белахвосты пясочнік (Calidris temminckii), кошка Тэмінка (Catopuma temminckii), бульдогавы кажан Тэмінка (Molossops temminckii), стэпавы яшчар (Manis temminckii), Tragopan temminckii, грыфавая чарапаха (Macrochelys temminckii) і інш.

Зноскі

  1. а б Coenraad Jacob Temminck — 2009.
  2. а б Coenraad Jacob Temminck // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.