Акучнік
Аку́чнік, сошка, абганя́лка, баразняк, лакальныя назвы — распашнік, ральнік — земляробчая прылада для пракладкі міжрадковых разор і акучвання бульбы.

Прататыпам акучніка было старажытнае рала, якое аказалася зноў запатрабаваным з пашырэннем культуры бульбы. Крыху ўдасканаленае, яно ўяўляла адназубую сошку з жалезным нарогам і сіметрычнымі крыламі-«палічкамі». На паўночным усходзе Беларусі бульбу акучвалі звычайна двурогай сахой, з якой здымалі паліцу. Часам паліцу або драўляны цурбан трохвугольнай формы замацоўвалі паміж сашнікоў.
Сучасны акучнік — жалезны, яго рабочая частка складаецца з сіметрычнага лемяша і авальных крылаў, што расхінаюцца па шырыні разоры; глыбіня разор рэгулюецца рычажным элементам на канцы градзіля (дышла) і даўжынёй пастронкаў. У акучнік звычайна запрагаюць каня.
Тыпы акучнікаў
правіць- Ручны акучнік. Невялікі акучнік, насаджаны на кій.
- Конскі акучнік. У яго запрагаюць каня з дапамогай раллёвага хамута.
- Трактарны акучнік. Яго навешваюць на трактар.
Літаратура
правіць- Абганялка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9. — С. 12.
- Акучнік // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.